Сяргей Навумчык, Прага Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла і сябра Рады беларускай інтэлігенцыі, паэт Генадзь Бураўкін сустрэліся ў Празе з намесьнікам міністра замежных спраў Чэхіі Пэтрам Коларжам. Спадарыня Сурвіла перадала спадару Коларжу прынятую напярэдадні рэзалюцыю аб стварэньні Дэмакратычнага форуму беларусаў Эўропы.
Старшыня Рады БНР гаворыць, што намесьнік міністра паабяцаў садзейнічаць новай арганізацыі:
(Сурвіла: ) "Гэта ўпісваецца ў намер Эўразьвязу даць права голасу мяншыням. Паколькі нашыя мяншыні ёсьць у Польшчы, у Літве, існуюць нашыя асяродкі ў іншых краінах Эўропы, мы вырашылі зьяднацца, каб наш голас быў больш чутны. Мы думаем, што ўнутры Эўропы мы будзем здольныя ўсе разам больш дапамагчы Беларусі дасягнуць мэты незалежнасьці і беларускасьці".
Спадарыня Сурвіла гаворыць, што на сустрэчы з намесьнікам міністра замежных спраў Чэхіі таксама абмяркоўвалася пытаньне аб магчымасьці адукацыйных праграм для маладых беларусаў.
(Сурвіла: ) “Спадзяемся. што сярод першых высілкаў, якія мы будзем рабіць – гэта атрымаць для беларускіх студэнтаў стыпэндыі ў краінах Эўропы. Мы пакладаем вялікую надзею на нашую моладзь, і мне здаецца, што гэта надзвычай важна. Магчыма, што важней за стыпэндыі на доўгія, трывалыя студыі ў Эўропе стыпэндыі на кароткія стажы, дзе яны змогуць пазнаёміцца з функцыянаваньнем дэмакратыі, дэмакратычным жыцьцём Эўропы. Гэта было першае аб чым мы гаварылі, і я думаю, што намесьнік міністра замежных спраў Чэхіі ўжо мае структуру, якая зможа гэтым заняцца".
Сказала Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла, якая сёньня сустрэлася ў Празе з намесьнікам міністра замежных спраў Чэхіі Пэтрам Коларжам. У сустрэчы таксама браў удзел сябра Рады беларускай інтэлігенцыі, паэт Генадзь Бураўкін, які сёньня правёў канфэрэнцыю на Інтэрнэт-сайце Беларускай свабоды. Вы можаце пабачыць поўны тэкст онлайн-канфэрэнцыі на нашым вэбсайце.