Іна Студзінская, Менск З 28 жніўня паміж Менскам і Воршай пачаў рэгулярны рух першы беларускі электрацягнік павышанай камфортнасьці. Замест цьвёрдых драўляных ці дэрмантынавых сядзеньняў – мяккія вэлюравыя крэслы, таніраванае шкло, у кожным вагоне прыбіральня. У электрацягніку ёсьць бар. Кожны вагон – а ўсяго іх дзесяць – абслугоўвае праваднік. Пасажыраў у першы рэйс выправілася таксама ўсяго 10, сярод якіх была і наша карэспандэнтка.
Шчыра кажучы, электрычкі з абадранымі лаўкамі, якія спыняюцца літаральна ля кожнага слупа і якія даводзіцца браць штурмам, надакучылі. Хочацца хуткасьці, камфорту, зручнасьцяў. Дарэчы, працягласьць паездкі зь Менску да Воршы – 2 гадзіны 48 хвілін (на паўтары гадзіны менш, чым у звычайнай электрычцы). Прыпынкаў толькі 5 – у Смалявічах, Жодзіне, Барысаве, Крупках, Талочыне. Цягнік ходзіць зь пятніцы па панядзелак, адпраўленьне зь Менску а 6.20. Гутару з пасажырамі:
(Спадарыня: ) “Мы зь Менску едзем у Воршу. Вельмі падабаецца. Па-першае, часу атрымліваецца значна менш у дарозе. Ну і камфорт, канешне, не параўнаць”.
(Карэспандэнтка: ) “А кошты?”
(Спадарыня: ) “Мне здаецца, цана прыймальная для такога ўзроўню абслугоўваньня”.
(Карэспандэнтка: ) “Але на ўвесь вагон тут толькі 2 пасажыры…”
(Спадарыня: ) “Нам падаецца, трэба было даць больш рэклямы…”
(Карэспандэнтка: ) “А як вы даведаліся пра гэты цягнік?”
(Спадарыня: ) “Выпадкова даведаліся, у газэце прачытала…”
(Бабуля: ) “Я пэнсіянэрка, маю ільготы, але на гэты цягнік ільготы не распаўсюджваюцца. Квіток поўны”.
(Спадар: ) “Валеры Калюжны, арганізацыя пасажырскіх перавозак.
(Карэспандэнтка: ) “Вы, калі расклад рабілі, улічвалі інтарэсы пасажыраў? Адпраўленьне а 6-ай 20 – вельмі рана, народ дабіраецца да вакзала на таксоўках, нятанная паездачка атрымліваецца”.
(Калюжны: ) “Грамадзкі транспарт пачынае ў Менску хадзіць з паловы на шостую. Праезд у вагоне трэцяга кляса каштуе столькі ж, колькі ў звычайнай электрычцы”.
(Карэспандэнтка: ) “Мне толькі што пэнсіянэрка скардзілася, што ільготаў няма, і удвая даражэй атрымліваецца”.
(Калюжны: ) “Для таго, каб пэнсіянэр мог праехаць па больш танным кошце і скарыстаць ільготы, ёсьць звычайная электрычка да Воршы, якая ідзе праз 8 хвілінаў пасьля нашага адпраўленьня”.
А вось кошт праезду ў вагонах другога клясу, дзе высокія мяккія крэслы, таніраваныя вокны, кандыцыянэр, абыдзецца амаль удвая даражэй за звычайную электрычку. У камфартабэльным цягніку ёсьць бар з даволі разнастайным выбарам – ад алькаголю да гарачых бутэрбродаў, кавы, гарбаты. Кошты даволі прыймальныя. Вось толькі пакуль няма чым заняць пасажыраў – ні відэамагнітафону, ні тэлевізару, ні радыё, скардзіцца правадніца Тацяна Харошка.
Затое у кожным вагоне – прыбіральня, пакуль чыстая, прыгожая. Мэталічны унітаз, мэталічная ракавіна, усё новае, працуе. Але няма ні туалетнай паперы, ні мыла.
Я даехала на камфартабэльным цягніку да Барысава.
(Галасы: ) “Пусьцілі цягнік, а ў яго ніхто не сядае. Толькі начальства і праваднікі”.
(Карэспандэнтка: ) “Патлумачу, што мы знаходзімся на станцыі Барысаў, і толькі што прайшоў гэты камфартабэльны цягнік на Воршу, у якім ехала два дзесяткі чалавек, прычым дзесятак зь іх – высокапастаўленыя кіраўнікі Беларускай чыгункі. Пусты ён накіраваўся да Воршы, а вось жанчынам трэба ў Слаўнае, і яны вымушаныя чакаць электрычкі, якая будзе перапоўненая”.
(Галасы: ) “Як селядцоў у бочцы будзе, ня ўлезеш, ня ўстанеш, на адной назе будзеш стаяць…”
А вярталася я ў звычайнай электрычцы Крупкі-Менск. Парэзаныя лаўкі, народу шмат, адна, выбачайце, сьмярдзючая прыбіральня на 10 вагонаў. Новы цягнік павышанай камфортнасьці зь ёй, канешне, не параўнаць.