Міхал Стэльмак, Менская вобласьць У 2000 годзе прадстаўляць гэты рэгіён у Палаце прадстаўнікоў атрымалі права Віктар Гумінскі ў акрузе №77 і Эдуард Сіняк у акрузе №78. На пытаньне тыдня адказваюць жыхары Барысаўшчыны
(Спадар Андрэй: ) “Я пра нашых дэпутатаў наогул нічога ня чуў”.
(Спадарыня Яўгенія: ) “Ня ведаю і не цікаўлюся. Яны нам нічога добрага ня робяць”.
(Спадар Аляксей: ) “Я галасаваў за Гумінскага. Ён мяне задавальняе. Калі будзе балятавацца, то і сёлета я за яго буду галасаваць. Ён былы вайсковец, усё разумее, абараняе інтарэсы пэнсіянэраў”.
(Спадар Навум: ) “Я так не магу пра яго сказаць. Дабрыні я ў яго не прыкмячаў. Больш прапаганды. Многа ў яго прапаганды”.
(Спадар Іван: ) “Не. І ня хочу ведаць. Яны там усё роўна нічога ня здольныя вырашаць. Тут ёсьць адзін слуп, які ўсё вырашае. Астатнія мусяць толькі дружна падтрымліваць”.
(Спадар Генадзь: ) “Мы ведаем толькі Лукашэнку”.
(Спадарыня Зіна: ) “Так. Бо ён бясконцы, ён выступае дзе толькі магчыма. Яго прапагандуюць”.
(Карэспандэнт: ) “Ці ведаеце вы свайго дэпутата парлямэнту?”
(Спадарыня Алена: ) “А што за ён? Я не гляджу навінаў і ня ведаю. Я нават не цікаўлюся імі”.
(Карэспандэнт: ) “Як ваша вёска называецца?”
(Спадарыня Алена: ) “Восава”.
(Карэспандэнт: ) “Ці быў калі-небудзь у вашай вёсцы дэпутат Палаты прадстаўнікоў?”
(Спадар Алег: ) “Не. Ніхто яго ня ведае і ніхто не пытаецца”.
(Спадарыня Сьвятлана: ) “Толькі нашы мясцовыя дэпутаты. У нас у сельсавеце абіраюць сваіх дэпутатаў”.
(Карэспандэнт: ) “А вось дэпутат Палаты прадстаўнікоў?”
(Спадарыня Сьвятлана: ) “Не. Гэтых ніколі ня бачылі. І ня ведаем, хто яны. На паперцы пакажуць прозьвішча — і за каго хочаш, за таго і галасуй. Хочаш выкрэсьлівай, хочаш пакідай. А хто гэта такі, ня ведаем”.
(Спадарыня Насьця: ) “Каб яны хаця б прыяжджалі часьцей. Сходы рабілі. Вось у нас вежа на фэрме не працуе. Вельмі цяжка тут працаваць. Тут толькі сваё начальства. А высокага начальства тут ня знойдзеш”.
(Спадарыня Ганна: ) “Ніколі і нікуды мы не зьвяртаемся. Мы такія людзі, што жывём самі сабою. Не займаемся ні добрым, ні дрэнным. Як пражывём, так пражывём, самі сваёй сілай”.
(Спадарыня Алена: ) “Можа, яны дзесьці й ёсьць. Але ў нашай вёсцы Беліна Барысаўскага раёну іх няма”.
(Спадар Мікалай: ) “Тут вось хлеба няма. Прывязуць раз на тыдзень”.
(Карэспандэнт: ) “Ці патрэбен вам дэпутат парлямэнту?”
(Спадар Мікалай: ) “А што ён мне дасьць, гэты прадстаўнік?! Яму бы хутчэй заробак узяць. Яны змагаюцца за партфэлі. Нічога яны ня робяць”.
(Карэспандэнт: ) “Ці ведаеце вы свайго дэпутата Палаты прадстаўнікоў?”
(Спадарыня Віка: ) “Ня ведаю. Я за іх не галасую. А навошта за іх галасаваць, калі я іх ня ведаю”.
(Спадар Алег: ) “Палітыкай мы цяпер абсалютна ня цікавімся. Таму што такі раздрай у грамадзтве, так усё незразумела, настолькі было шмат здрадніцтва, што ня хочацца ў гэтым разьбірацца, нічога ня хочацца”.