Суддзя ня выкліча Рамсфэлда

МАНХЭЙМ. НЯМЕЧЧЫНА. Тут у ваеннай базе ЗША працягваюцца папярэднія слуханьні ў справе чатырох амэрыканскіх вайскоўцаў, якія абвінавачваюцца ў зьдзеках над ірацкімі вязьнямі ў турме Абу-Граіб, што каля Багдаду. Адвакат аднаго з падсудных Пол Бёргін заявіў. (Бёргін) “Мая пазыцыя і пазыцыя ўсіх адвакатаў наступная: жаўнеры рабілі гэта не па ўласнай ініцыятыве, але выконвалі загады спэцслужбаў – як цывільных агентаў, так і тых, што працуюць на амэрыканскі ўрад”. Абаронцы прасілі, каб суд выклікаў для дачы паказаньняў міністар абароны ЗША Доналда Рамсфэлда, ад суддзя гэты ўнёсак адкінуў, як “недастаткова абгрунтаваны”.