Міхал Стэльмак, Менск Алімпіяда ў Грэцыі стала знакавай для беларускай школы спартовай гімнастыкі. Спаборніцтвы ў Афінах, як лічаць адмыслоўцы, засьведчылі заканчэньне росквіту гэтага віду спорту ў Беларусі.
Выступ Івана Іванкова на гімнастычных брусах 23 жніўня стаўся адным з самых мінорных акордаў у гісторыі беларускай спартовай гімнастыкі. 29-гадовы спартоўца, які двойчы перамагаў у асабістых спаборніцтвах на чэмпіянатах сьвету, зноў застаўся без алімпійскага мэдаля.
Няўдача Іванкова выклікала розгалас у асяродку заўзятараў і адмыслоўцаў. У прыватнасьці, як лічыць кіраўніцтва беларускай алімпійскай місіі ў Афінах, Іванкоў стаў ахвярай інтрыг міжнародных чыноўнікаў, якія нібыта паўплывалі на ацэнкі гімнастычных практыкаваньняў беларуса. Не выключае такіх інтрыгаў і алімпійская чэмпіёнка Мюнхэну ў спартовай гімнастыцы Антаніна Кошаль. Але, паводле спадарыні Кошаль, у цэлым фініш спартовай кар’еры Іванкова лягічны:
(Кошаль: ) “Тое, што тычыцца яго, ён зрабіў усё, што магчыма было па сваёй праграме. Але не ідзе “масьць”. Ня дадзена чамусьці гэтаму вялікаму гімнасту закончыць у вялікім спорце з алімпійскім мэдалём”.
(Карэспандэнт: ) “Антаніна Ўладзімераўна, што вы думаеце пра пэрспэктывы беларускай гімнастыкі?”
(Кошаль: ) “Мы не губляем надзеі. Так, вучыць трэба, што гімнастаў, што трэнэраў. Патрэбная вельмі вялікая праца. Тыя трэнэры былі вельмі таленавітыя. Яны жылі гімнастыкай. Для іх больш нічога не існавала. І той жа Хамутоў, і Дзьмітрыеў, і Кныш, і Шынкар. Вельмі шмат зьехала”, — зазначыла Антаніна Кошаль, адна са славутых у мінулым беларускіх гімнастак.
Насамрэч, трэнэр Сяргей Шынкар, чый вучань Віталь Шчэрба ў свой час заваяваў на Алімпійскіх гульнях адразу шэсьць залатых мэдалёў, цяпер жыве, напрыклад, у Аўстраліі. Вяртацца ў Беларусь не зьбіраецца, паколькі мае там добрыя ўмовы для трэнэрскай працы ўмовы і належны заробак. Рэнальд Кныш па-ранейшаму жыве ў Горадні, аднак ягоны трэнэрскі досьвед, як ён лічыць, у сёньняшняй Беларусі не запатрабаваны. Апроч таго, на думку Кныша, цяперашняя палітыка ў беларускай спартовай гімнастыцы не адпавядае сучасным міжнародным тэндэнцыям у гэтым відзе спорту:
(Кныш: ) “Нельга рыхтаваць цяпер шматборцаў па ўсіх снарадах. Патрэбна выбраць адзін снарад і працаваць па ім. Тады будуць у нас алімпійскія чэмпіёны па гімнастыцы. А ў нас жа рыхтуюць па ўсіх снарадах: маўляў, давай больш. Але ж гэта бессэнсоўна. Але ж гэта ўсё роўна, што ў лёгкай атлетыцы дзесяцібор’е. Таму што ня можа адзін чалавек усяго ахапіць. Гэта ўсё “зьверху” залежыць. Няправільна пабудаваная сыстэма спорту”.
Фотаздымак: belta.by