Улады Францыі абураныя нападам на Габрайскі цэнтар

ПАРЫЖ. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак заявіў пра рашучы намер уладаў арыштаваць нападнікаў на парыжскі Габрайскі цэнтар. Раніцай у недзелю нападнікі падпалілі Габрайскі цэнтар. Пасьля спыненьня вагню выявілася, што у памяшканьні сьцены пакрытыя шматлікімі анты-сэміцкімі лёзунгамі і свастыкай. Пацярпелых няма. Прэм’ер-міністар Францыі заявіў, што гэта “абраза” – выявы свастыкі напярэдадні 60-х угодкаў вызваленьня Парыжу з-пад нацысцкай акупацыі. На адной з ісьлямскіх старонак у сеціве на арабскай мове падаецца цьверджаньне, што напад быў зроблены “маладымі муджахэдзінамі”, але іншых незалежных пацьверджаньняў няма.