Нафта: 48 даляраў 70 цэнтаў за барэль

НЮ-ЁРК. У Ню-Ёрку цана нафты дасягнула рэкорднага ўзроўню – 48 даляраў 70 цэнтаў за барэль. Прычына такога падвышэньня кошту нафты – небясьпека замахаў на ірацкіх нафтаправодах, сытуацыя вакол расейскага нафтавага гіганту “ЮКОС” і палітычны крызыс у Вэнэсуэле, якая ёсьць пятым ў сьвеце экспарцёрам нафты. Цягам апошніх шасьці тыдняў кошт нафты павысіўся амаль на траціну. Цяпер нафта каштуе ў паўтары разы больш, чым летась.