Выбух у выбарчай камісіі ў Аўганістане

КАБУЛ. На заходзе Аўганістану, у горадзе Фарах, адбыўся выбух у будынку мясцовай выбарчай камісіі. Паводле прадстаўнікоў ААН, ніхто не пацярпеў. Прычына выбуху дакладна невядомая, але, хутчэй за ўсё, гэта быў замах. Напярэдадні першых у гісторыі краіны прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбудуцца 9 кастрычніка, у Аўганістане ўзмацніліся напады на супрацоўнікаў выбарчых камісіяў.