Галіна Абакунчык, Менск Зборная каманда Беларусі ў Афінах толькі на пяты дзень спаборніцтваў займела першыя алімпійскія мэдалі: “срэбра” й “бронзу” ў нацыянальную скарбонку прынесьлі беларускія штангісткі. Гэтыя дзьве ўзнагароды застаюцца пакуль адзінымі. Чаму беларуская каманда няўдала выступае на Алімпіядзе?
Сваімі ўражаньнямі пра выступ беларускіх алімпійцаў апытаныя сёньня мінакі дзяліліся вельмі ахвотна.
(Карэспандэнтка: ) “Чаму беларускія спартоўцы ў Афінах маюць мала ўзнагародаў?”
(Спадар: ) “Больш увагі спорту трэба надаваць, больш плаціць трэнэрам, каб яны не выяжджалі за мяжу, а выхоўвалі сваіх спартоўцаў. У Беларусі шмат маладых людзей здольных — можна падрыхтаваць”.
(Юнак: ) “Ня ведаю. Магчыма, камандная сыстэма сябе аджыла, і 25 мэдалёў, якія ад іх патрабуюць, цяжка здабыць”.
(Спадарыня: ) “Пэўна, трэба больш укладваць грошай у спорт ці што. Ну, ня ведаю”.
(Юнак: ) “Таму што падрыхтоўка была не найлепшая, не такая, да прыкладу, як у амэрыканскіх атлетаў. Можа, эканамічныя абставіны паўплывалі, можа, палітычныя”.
(Спадар: ) “Каб нармалёва было ў спорце, павінныя быць нармалёвы ўзровень дабрабыту ў краіне, упэўненасьць у будучыні, у заўтрашнім дні. А калі той спартовец выйдзе, да прыкладу, на пэнсію ў 30 гадоў без спэцыяльнасьці, бязь нейкай падтрымкі дзяржавы — што яму рабіць? Вось і вынік”.
(Карэспандэнтка: ) “Чаму беларускія спартоўцы ў Афінах маюць мала алімпійскіх мэдалёў?”
(Спадар: ) “Бо мала спартовых пляцовак, у моладзі іншыя ідэалы — не спартовыя. Таму так мала мэдалёў, таму перамагае ў асноўным Кітай, дзе ўсё наадварот”.
(Юначка: ) “Я лічу, што людзі, якія змагаюцца за сябе, возьмуць мэдаль, а калі за дзяржаву — не. За дзяржаву ніхто змагацца ня будзе. Ва ўсялякім разе, сярод моладзі такое меркаваньне”.
(Спадарыня: ) “Я выхоўвалася ў тыя часы, калі ўсё вырашаў энтузіязм. Я й цяпер веру, што ўсё вырашае энтузіязм. Але цяпер на ўсіх узроўнях я ня бачу ніякага энтузіязму”.
(Спадар: ) “Няма чаго абяцаць 25 мэдалёў! Учыніў спаборніцтва паміж калгасьнікамі й спартоўцамі! Менш гаварыць трэба, а больш працаваць”.
(Спадарыня: ) “Я вельмі апантаны чалавек і вельмі патрыятычны, і мне хочацца, каб нашыя беларусы мелі золата. Бо абяцанкі былі, й я ўжо думаю — ну, час ужо, калі? Трэба нешта рабіць! Трэцяе тысячагодзьдзе, дык можа трэба і ў спорце нешта новае!”
(Спадар: ) “Калі мы занадта ўзносімся, мы заўсёды апынаемся ў брудзе. Дажынкі, хвілінкі — гэта, канечне, усё трэба. Але вярнуцца да каранёў нашых продкаў, да веры — гэта аснова асноваў”.
(Спадар: ) “Чаму мала мэдалёў у нашых алімпійцаў? А нацыянальная ідэя? Ім няма за што рваць жылы. Няма за што!”