Валянцін Жданко, Менск Новая перадача сэрыі “Паштовая скрынка 111”
Пачатак Алімпійскіх гульняў у Афінах атрымаўся зусім не такім, на які спадзяваліся беларускія заўзятары. Адзін зь першых лістоў, поўных расчараваньня і абурэньня няўдачамі беларускіх алімпійцаў,мы атрымалі па электроннай пошце ад Канстанціна Леўшунова зь Менску. Слухач піша:
“Што здарылася зь беларускім спортам? У яго ўкладзена столькі грошай – і гэта пры тым, што большасьць беларусаў ніколі ў жыцьці ня бачыла прэміяў на дзесяткі тысяч даляраў, якія атрымліваюць беларускія чэмпіёны. Колькі новых спартовых палацаў будуецца, колькі ордэнаў раздадзена спартоўцам. На якую вышыню ўзьнялі прэстыж спорту – ніякага параўнаньня з навукай, літаратурай, мастацтвам. І тут такі правал на Алімпіядзе! Чацьвёрты дзень не адыходжу ад тэлевізара, і адны расчараваньні. Усе з мэдалямі – кітайцы, грузіны, украінцы, палякі, толькі не беларусы. Што пасьля гэтага трэба зрабіць з тымі, хто кіруе спортам? Павыганяць з працы ды аддаць пад суд. Яны падманулі і прэзыдэнта, і ўвесь беларускі народ”.
Выглядае, спадар Леўшуноў, што на беларускіх алімпійцаў узвалілі такую вялікую палітычную, псыхалягічную, маральную адказнасьць, што пад цяжарам яе нялёгка аказалася і бегаць, і скакаць, і плыць на афінскай Алімпіядзе. Увогуле, многія сёньняшнія расчараваньні выкліканыя яўна завышанымі спадзяваньнямі й абяцаньнямі, якія напярэдадні Алімпійскіх гульняў гучалі як заклінаньні і ўрэшце ператварыліся ледзь не ў гістэрыю. Спорт пры ўсёй ягонай прыцягальнай сіле ня здольны вырашыць усіх замежнапалітычных праблемаў ізаляванай ад цывілізаванага сьвету Беларусі, а стаць магутнай спартыўнай дзяржавай ня можа дзяржава эканамічна адсталая і недынамічная – якія б вялікія прэміяльныя ні абяцала ўлада атлетам. Асэнсаваньне гэтага, верагодна, пасьля Алімпіяды прыйдзе да многіх у Беларусі.
На тэму афінскай Алімпіяды разважае ў сваім лісьце і Віктар Доўнар з Заслаўя Менскага раёну:
“Ад самага пачатку было зразумела, што 25 мэдалёў у Афінах мы не здабудзем. Тыя, хто добра разьбіраецца ў спорце, толькі пасьмейваліся, калі слухалі, як міністры ўказваюць спартоўцам, колькі мэдалёў павінны прывезьці з Афінаў. Няхай бы лепш указвалі даяркам, колькі малака тыя павінны надаіць. Цікава, каго цяпер зробяць вінаватым за правал у Афінах. Напэўна, трэнэраў”.
Адметна, што напярэдадні Алімпіяды Аляксандар Лукашэнка казаў пра будучыя перамогі беларускіх алімпійцаў (нароўні з дасягненьнямі на жніве беларускіх калгасьнікаў) як пра істотны фактар, які паўплывае на нейкую важную палітычную кампанію, што, магчыма, адбудзецца ўвосень. Пры гэтым ён заўважыў, што мае на ўвазе ня выбары. Відавочна, гэта быў намёк на рэфэрэндум аб падаўжэньні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі. Так што цана беларускіх няўдачаў у Афінах можа быць вельмі высокай. Як і адказнасьць тых, каго абвінавацяць у паразах.
Ліст ад Уладзімера Гардзейкі са Смалявічаў. Слухач піша:
“У першай палове красавіка гэтага году выклікае мяне дырэктар – падпісаць кантракт на працяг працы. І папярэджвае: не падпішаш кантракту – з працай разьвітаесься. І прафсаюз тут ні пры чым, ён нічога зрабіць ня зможа. Як жа так? Застаесься бяспраўным служакам, нібы той сабака. Што рабіць: падпісаць ды працягваць працаваць, ці апынуцца без кавалка хлеба? Каб не застацца бяз працы, вымушаны быў падпісаць. Няма сумневу, што гэтыя кантракты могуць быць выкарыстаныя падчас выбараў і рэфэрэндумаў: будуць застрашваць людзей пагрозай звальненьня. Але я ўсё роўна за Лукашэнку ніколі не галасаваў і не прагаласую. І ня думаю, што цяпер большасьць беларусаў за яго прагаласуе.
Працую я ў бюджэтнай сыстэме. За месяц працы плацяць 120 тысяч беларускіх рублёў. Але і з гэтага нядаўна пералічыў добраахвотна-прымусова чатыры тысячы на суботнік. Абяцаных ста даляраў няма, як ні лічы. Вось і думай, каму ў Беларусі жывецца вельмі добра. Відаць, таму, хто душыць сабой іншых. А крыкнеш “Ратуйце!” – апынесься за кратамі. Гэта стары камуністычны спосаб прымусу – пазбавіць чалавека сродкаў для існаваньня. Цяпер гэта робяць ужо прызначэнцы прэзыдэнта, але ж – тыя самыя камуністы.
Успамінаецца 1950 год, Заходняя Беларусь, калі гвалтоўна заганялі людзей у калгасы. А перад тым сялян рабавалі, забіралі ўсё што для спажывы. А больш заможных, тых, у каго больш мазалёў, высылалі беззваротна. Вось і цяпер вяртаюцца чырвоныя парадкі. Калі б сам гэтага не перажыў, цяжка верылася бы ў такое. Трубілі ўсім у галовы: “Верным путем идем!” Вось і цяпер той самай дарогай ідзем, з тымі ж камуністычнымі сымбалямі. Тупаем зноў у тое самае нікуды. Нацыянальную культуру ўлады з кожным годам заганяюць усё глыбей у нябыт. А людзям абяцаюць сьветлую будучыню ў выглядзе высокіх заробкаў. А вось пра цэны – маўчок. Але каб да лепшага жыцьцё памяняць, найперш варта было бы вырашыць, як галоднага ад п’янага адрозьніць. Бо ўжо і прыстойныя цьвярозыя людзі вымушаныя шукаць спажывы ў кантэйнэрах для сьмецьця”.
Разам зь лістом слухач даслаў стандартны блянк паведамленьня пра перавод на кантракт – такія паведамленьні атрымалі ўсе супрацоўнікі ягонай установы. Невялікі фрагмэнт гэтага дакумэнта: “У выпадку, калі Вы адмовіцеся працягваць працу на ўмовах кантракту, то празь месяц будзеце звольненыя на падставе артыкулу Працоўнага кодэксу “За адмову работніка ад працягу працы ў сувязі са зьменай істотных умоваў працы. Згода прафсаюзаў пры звальненьні на гэтай падставе не патрабуецца”.
Нібыта і няма нічога надзвычайнага ў кантрактнай сыстэме найму на працу, амаль увесь цывілізаваны сьвет прызвычаіўся да такога парадку. Ва ўмовах Беларусі, аднак, ёсьць істотныя абставіны, якія выклікаюць шмат слушных пытаньняў у тых, каго пераводзяць на кантракт. У заходніх краінах – магутныя незалежныя прафсаюзы, якія абараняюць інтарэсы наёмных работнікаў. Там жа і незалежны ад чыноўнікаў суд, якому ніводзін начальнік, ніякая адміністрацыя буйнога прадпрыемства не адважыцца дыктаваць сваю волю. У Беларусі ж дзейнічае фактычна старая савецкая сыстэма, у якой і прафсаюзамі, і судамі кіруюць з аднаго усім вядомага кабінэту. Кантракт у гэтых умовах напраўду яшчэ адзін спосаб зрабіць і без таго не абцяжаранага правамі работніка яшчэ больш бяспраўным і залежным ад адміністрацыі.
Ліст ад Анатоля Жэрдзева з Гомеля. Слухач піша:
“Ніхто з тых лідэраў, што прэтэндуюць на пасаду прэзыдэнта, на справе не рыхтуюцца да ўсталяваньня дэмакратыі ў нашым грамадзтве. Тыя каманды, што хочуць прыйсьці да ўлады, нават калі ім дужа захочацца той дэмакратыі, ня змогуць справіцца з буйнамаштабнай карупцыяй, з тымі зграямі злачынцаў, што запанавалі ва ўсіх сфэрах грамадзкага жыцьця. На мой погляд, патрэбная крытычная маса грамадзянаў, якія добра падрыхтаваныя да ўсталяваньня дэмакратыі й добра разумеюць, што такое дэмакратыя, якія ўзброеныя загадзя падрыхтаванымі адпаведнымі законамі. Вось з гэтай нагоды хацелася б прапанаваць Беларускай Свабодзе стварыць адпаведную праграму з рабочай назвай “Будуем дэмакратыю сумесна”.
Далей у сваім лісьце Анатоль Жэрдзеў з Гомеля прапануе зьвярнуцца да ўсіх слухачоў Свабоды, каб разам выпрацаваць тэкст новай Канстытуцыі. Пад гэтую канстытуцыю, лічыць слухач, трэба рыхтаваць і адпаведныя законы, асабліва тыя, якія рэгулююць адносіны паміж дзяржавай і чалавекам. “Цяпер”, піша Анатоль Жэрдзеў, “калі парушэньне грамадзянскіх правоў стала звыклай зьявай, самы час пісаць тыя законы. Асабліва шмат прапаноў можа быць ад прадпрымальнікаў: ім больш за ўсіх даводзіцца сутыкацца з чынавенствам, якое ігнаруе законы. Акрамя законаў, трэба рыхтаваць і некаторыя падручнікі для школ. Напрыклад, ёсьць такі прадмет – грамадазнаўства, у якім гаворыцца аб усім і ні аб чым. Даваць такія падручнікі ў школу – значыць, засьмечваць галовы моладзі, марнаваць час, якога ў школе і так не хапае. Замест гэтага цемрашальскага падручніка патрэбен новы, які б даваў вучням веды пра міжнародны досьвед пабудовы грамадзтва на грунце законаў. Хутчэй за ўсё, гэты падручнік можа быць створаны сумеснай працай неабыякавых грамадзянаў”.
Вашая, спадар Жэрдзеў, выснова пра тое, што толькі добра падрыхтаванае грамадзтва здольнае ўспрыняць дэмакратыю як каштоўнасьць і абараніць яе – зусім слушная. Беларусь у сярэдзіне 1990-х гадоў не ўтрымалася на шляху дэмакратычнага разьвіцьця не ў апошнюю чаргу з той прычыны, што ў большасьці грамадзтва не было ўсьведамленьня дэмакратыі як каштоўнасьці, як абавязковай умовы свабоды і дабрабыту чалавека.
Што да новай Канстытуцыі й новых падручнікаў: у свой час у Беларусі рознымі палітычнымі й грамадзкімі арганізацыямі было падрыхтавана нямала праектаў Канстытуцыі. Дый падручнікаў, асабліва па гуманітарных дысцыплінах, беларускія навукоўцы за першыя гады беларускай незалежнасьці напісалі нямала. Думаю, калі настане спрыяльны момант, да ўсіх тых даўніх праектаў можна будзе вярнуцца. Цяпер напісаньне новай Канстытуцыі выглядае задачай ня самай першараднай. Да таго ж, арганізоўваць і каардынаваць гэтую працу павінна ўсё ж ня радыё, гэта клопат палітычных і грамадзкіх арганізацыяў, а найперш – самой дзяржавы.
Цягам апошніх дзён нам таксама даслалі лісты Міхаіл Адаркін з Гомеля, Васіль Гусеў зь Пінску і Алесь Шустоўскі з Барысава. Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду. Пішыце. Чакаем новых допісаў.
Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду й нядзелю. Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by