Юлія Шарова, Менск Агляд незалежных беларускіх газэт
Новы навучальны год можа пачацца з праверкі факультэта журналістыкі БДУ й шэрагу іншых ВНУ, дзе вывучаюць тую ж спэцыяльнасьць – паведамляе сёньняшняя БДГ. Паводле інфармацыі выданьня, у склад адмысловай міжведамаснай камісіі ўвойдуць супрацоўнікі міністэрстваў інфармацыі й адукацыі, а ўзначаляць камісіі рэдактары цэнтральных дзяржаўных газэт. Чыноўнікі незадаволеныя якасьцю ведаў маладых журналістаў. І “паколькі камісія будзе ацэньваць навучальна-выхаваўчы працэс, можна меркаваць, што рэч больш у крытычным успрыняцьці выпускнікамі палітычнага курсу краіны… Факультэты журналістыкі, разам з гістарычнымі й юрыдычнымі, уваходзяць у неафіцыйную тройку “палітычна ненадзейных”, піша газэта.
Ну а вядомы беларускі публіцыст і грамадзкі дзеяч Аляксандар Фядута на старонках усё той жа БДГ спрабуе высьветліць, чаму кіраўнік краіны вырашыў на мінулым тыдні паехаць менавіта ў Гарадзенскую, а не ў Берасьцейскую ці Магілёўскую вобласьць. І аўтар артыкула прыходзіць да высновы, што выбар гэты зьвязаны з “той самай грамадзка-палітычнай кампаніяй, на якую асабліва намякае прэзыдэнт. Наколькі можна зразумець, гаворка ўсё ж такі ідзе пра рэфэрэндум”.
Газэта “Вячэрні Бабруйск” піша пра цікавы факт: попыт насельніцтва на золата ўзрос настолькі, што сталічныя фірмы ўжо прыяжджаюць у невялікія гарады кшталту Бабруйска, каб набыць каштоўны мэталь там. Так, найбольш буйную партыю золата ў мясцовым аддзяленьні Нацбанку набыў камэрцыйны банк зь Менску – у сталіцы яго на той момант не было. Што да звычайных грамадзянаў, то ў Бабруйску найчасьцей набываюць аднаграмовыя мерныя зьліткі. Спэцыялісты тлумачаць гэта тым, што золата ўвесь час было добрым капіталаўкладаньнем, яно не баіцца ні інфляцыяў, ні эканамічных крызысаў. Падрабязнасьці можна прачытаць у апошнім нумары “Вячэрняга Бабруйска”.
Сёньняшні нумар “Віцебскага кур’ера” зьмяшчае аналітычны артыкул, прысьвечаны перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі – у ім расказваецца пра асаблівасьці падрыхтоўкі да выбараў на Віцебшчыне. Адметна, што змагацца за дэпутацкія мандаты ад Віцебска пажадалі й вядомыя асобы – кіраўнік абласной арганізацыі БСДП “Народная грамада” Аляксей Гаўруцікаў, праваабаронца Валер Шчукін, а таксама дэпутатка мясцовага гарсавету Вольга Карач. Але іх акружныя выбаркамы ужо іх адсеялі з розных фармальных прычынаў. Падрабязнасьці выбарчай кампаніі ў рэгіёне – у сьвежым нумары “Віцебскага кур’ера”.
І яшчэ адзін цікавы матэрыял з гэтай газэты – “Віцебскія малпы працуюць… псыхолягамі”. Сэансы малпатэрапіі вырашыла ладзіць кіраўніцтва віцебскага заапарку пасьля таго, як яванскі макак Федзька памог аднаму з наведнікаў пазбавіцца ад дэпрэсіі. Лічыцца, што Федзька добра адчувае чалавечы сум, таму простыя назіраньні за малпай дазваляюць людзям пачуцца лепей. Зрэшты, месцам псыхалягічнай рэабілітацыі можна лічыць ня толькі вальер з малпамі, але й увесь заапарк.