ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абвясьціў аб намеры вывесьці цягам 10 гадоў ад 60 да 70 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў з замежных ваенных базаў. Ён патлумачыў, што цяперашняя канфігурацыя сілаў была створаная, каб супрацьстаяць савецкай ваеннай пагрозе, якая болей не існуе. Паводле Буша, большасьць войскаў вернецца з-за мяжы на тэрыторыю ЗША. Амэрыканскі прэзыдэнт не назваў краіны, адкуль будуць выводзіць войскі. Аднак паводле крыніцаў у адміністрацыі ЗША, гаворка йдзе пра базы ў Нямеччыне, Паўднёвай Карэі і Японіі.