Браніслава Станкевіч, Віцебск З 5-га па 13-га жніўня ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну, на радзіме Васіля Быкава, праходзіў літаратурна-мастацкі плэнэр, прысьвечаны памяці пісьменьніка. Пленэр быў арганізаваны зь ініцыятывы Віцебскай абласной Рады ТБМ ды праведзены з дапамогаю грамадзкай суполкі “Цэнтар імя Язэпа Драздовіча”.
Пленэр працягваўся ўсяго 9 дзён, але за гэты час тут пасьпелі пабываць ды папрацаваць каля 60-ці мастакоў ды пісьменьнікаў. У Бычкі прыяжджалі Ўладзімер Някляеў, Вольга Іпатава, Міхась Скобла – землякі Васіля Быкава проста не бяруцца пералічыць, колькі вядомых літаратараў ім давялося сустракаць у роднай вёсцы гэтымі днямі. А што да мастакоў, то Алесь Марачкін, Эдуард Агуновіч, Яўген Шатохін, Георг Ліхтаровіч ды іншыя сталі за час пленэру амаль што адной сям’ёй. Пра свае ўражаньні гаворыць мастак Міхась Ляўковіч:
(Ляўковіч: ) “Сьпім на зямлі, на гэтай быкаўскай зямлі, ходзім пад быкаўскім небам…Усё цудоўна – і творы, і настрой, і адзіная сям’я! І я думаю, што гэтаму пленэру жыць ды жыць! Я перакананы ў гэтым! Сам Быкаў ведаў пра гэтую ідэю, шкада толькі, што ён быў тады ў Празе, і яму перадалі, што група пісьменьнікаў ды мастакоў хоча наладзіць сюды творчую экспэдыцыю, і ён сам хацеў быць тут, але, на жаль, лёс склаўся так, што не атрымалася… І таму – гэта нашае пакаяньне на гэтай зямлі!”
У дзень закрыцьця пленэру мастакі зладзілі адмысловую экспазыцыю сваіх твораў, разьвесіўшы іх проста на сьценках быкаўскае хаты, дзе цяпер месьціцца музэй пісьменьніка. І першымі гледачамі сталі аднавяскоўцы Васіля Быкава, а таксама запрошаныя на ўрачыстае закрыцьцё плэнэру ягоны даўні сябар ды зямляк Рыгор Барадулін ды сястра пісьменьніка Валянціна Уладзіміраўна.
(Валянціна Быкава: ) “Навокал разьвесілі карціны, усе ходзяць, разглядаюць. Вось хата наша, дзе ўжо музэй, а вось – возера, дзе Васіль так любіў хадзіць!.. Потым, кажуць, гэтую выставу павязуць па розных гарадох, і нават за мяжу павязуць!”
Мяркуецца, што першая выстава твораў з быкаўскага плэнэру адчыніцца ў Менску, а потым яна аб’едзе ўсю Беларусь і, магчыма, пабывае ў тых краінах, дзе ў апошнія гады свайго жыцьця давялося жыць Васілю Быкаву.
Паводле словаў Рыгора Барадуліна, гэта вельмі важна, што хаця б завочна пабываць у быкаўскіх мясьцінах зможа дзякуючы плёну мастакоўскае працы кожны.
(Рыгор Барадулін: ) “Мяне па-добраму ўразіў мастакоўскі плён, таму што кожны твор – жывы. Васіль увасабляў усю Беларусь, і Васіль будзе жыць вечна, пакуль будзе жывое беларускае слова. А беларускае слова будзе жыць! Жыве Беларусь, жыве Быкаў!”