Міхал Стэльмак, Менск 13 жніўня ў Афінах адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё XXVIII Алімпійскіх гульняў. Найвялікшае ў сьвеце спартовае сьвята вяртаецца ў краіну, якая больш як 2700 гадоў таму стала радзімай Алімпіяды, а таксама ў горад, дзе ў 1896 годзе адбыліся першыя сучасныя Алімпійскія гульні. Удзел у цяперашняй Алімпіядзе ў Грэцыі мяркуе браць рэкордная колькасць краін – 202. Чакаецца, што колькасць спартоўцаў-удзельнікаў Гульняў дасягне 10 500. Спаборніцтвы пройдуць па 28 відах спорту. Будзе разыграны 301 камплект мэдалёў. Сярод іншых зборных выступіць у Афінах і нацыянальная каманда Беларусі.
Беларускія алімпійцы, як вядома, будуць выступаць у Афінах без кіраўніка. Я нагадаю, што Юрыю Сівакову, які ёсьць кіраўніком беларускай алімпійскай дэлегацыі, грэцкія ўлады тыдзень таму забаранілі ўезд у краіну. Гэтая адмова, таксама нагадаю, грунтавалася на падставе рашэньня Эўразьвязу ў сувязі з магчымым дачыненьнем спадара Сівакова да зьнікненьняў вядомых у Беларусі дзеячоў – Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадскага.
Ці гатовая беларуская каманда да спаборніцтваў без спадара Сівакова? Зараз у беларускіх алімпійцаў два штабы. Адзін – у Менску, дзейнасьцю якога кіруе спадар Сівакоў, і другі – апэратыўны – у Афінах, дзе, пасьля скандалу з яго візытам на Алімпіяду, функцыі кіраўніка выконвае намесьніца міністра спорту Галіна Забур’янава.
Што тычыцца менскага штабу, то, як вынікае з апошніх публічных выступаў міністра спорту, пляны ў беларускіх алімпійцаў застаюцца ранейшыя. Нагадаю, гэта заваяваньне на алімпійскіх спаборніцтвах 25-ці мэдалёў.
Дзейнасьць афінскага штабу беларусаў таксама падпарадкаваная дасягненьню гэтай мэты. Учора ўвечары я меў размову са спадарыняй Забур’янавай, якая паведаміла, што сёньня беларуская дэлегацыя разам з іншымі дэлегацыямі будзе браць удзел у цырымоніі адкрыцьця гульняў. Паводле ейных словаў, учора ў Афіны прыляцеў віцэ-прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі Аляксандр Мядзьведзь, які будзе сёньня ў часе цырымоніі адкрыцьця выконваць ролю сьцяганосца беларускай каманды. Як падкрэсьліла спадарыня Забур’янава, зараз у беларускім лягеры пануе рабочая атмасфэра. Паводле ейных словаў, пэўныя цяжкасьці ствараюць збоі, што маюць месца ў арганізацыі Алімпіяды:
(Забур’янава: ) “Вялікая складанасьць у тым, што аргкамітэт у некаторых пытаньнях аказаўся непадрыхтаваным. Асабліва зараз. Калі прыбылі ўсе дэлегацыі і значна павялічылася колькасьць спартоўцаў і трэнэраў у алімпійскай вёсцы. Ёсьць збоі па транспарце. У прыватнасьці, учора спартоўцы на дзьве гадзіны спазьніліся на трэніроўку”.
(Карэспандэнт: ) “Колькі зараз усяго сяброў беларускай дэлегацыі ў Афінах?”
(Забур’янава: ) “Агульная колькасьць – 129 спартоўцаў і трэнэраў. Вось прыехалі баксёры–разьмясьціліся”.
Галіна Забур’янава пасьля здарэньня зь Сіваковым фактычна нясе адказнасьць за вынікі выступу беларускіх алімпійцаў у Афінах, і таму можна зразумець ейную незадаволенасьць арганізатарамі Гульняў.
Ці заваююць беларускія спартоўцы 25 мэдалёў, стане вядома напрыканцы Алімпіяды. А вось сёньня, напярэдадні спаборніцтваў, якія пачнуцца ўжо заўтра, сканчаецца конкурс сярод нашых слухачоў на алімпійскую тэму, што быў абвешчаны Радыё Свабода месяц таму. Нагадаю, мы прасілі спрагназаваць выступ ў Грэцыі беларускіх алімпійцаў і адказаць на два пытаньні: колькі беларусаў стануць алімпійскімі чэмпіёнамі і колькі мэдалёў заваюе зборная Беларусі. Пра пераможцаў, зразумела, казаць яшчэ рана, але цікава: ці супадаюць меркаваньні нашых слухачоў з афіцыйнымі мэдалёвымі плянамі?
Найперш зазначу, што алімпійскі конкурс зацікавіў дзесяткі нашых слухачоў. Яны жывуць у розных рэгіёнах, у такіх гарадох як Менск, Наваградак, Віцебск, Барысаў і іншыя. Ёсьць сярод удзельнікаў конкурсу і вяскоўцы. У прыватнасьці, гэта жыхары Барысаўскага, Слонімскага, Менскага раёнаў.
Хацелася б таксама зьвярнуць увагу, што алімпійская тэматыка цікавіць мужчын і жанчын, як людзей сталага ўзросту, так і моладзь. Мушу зазначыць, што большасьць зь іх ня верыць у мэдалёвыя пляны беларускіх алімпійцаў – пляны, якія, хацелася б падкрэсьліць, зьявіліся паводле ініцыятывы не саміх спартоўцаў, а спартовага начальства і кіраўніцтва краіны.
Напрыклад, Анастас Семяновіч зь мястэчка Бараўляны, што пад Менскам, прагназуе беларускай камандзе заваяваньне 13 мэдалёў. Паводле спадара Семяновіча, з гэтых мэдалістаў 4 спартоўцы Беларусі стануць алімпійскімі чэмпіёнамі. А вось Мікалай Бельчыкаў з Барысава і наогул лічыць, што беларускія спартоўцы з Грэцыі не прывязуць ніводнай залатой узнагароды.
Скептычна ставіцца да лічбы ў 25 мэдалёў і наша слухачка са Смаргоні Анжэла Якубовіч. Спадарыня Якубовіч мае пэўны спартовы досьвед і мяркуе, што мэдалёў у Афінах беларускія алімпійцы заваююць прыблізна ўдвая менш за плянавую лічбу. Вось як яна патлумачыла гэта нашаму Радыё:
(Якубовіч: ) “У нас няма столькі яркіх “зорак”, каб набраць столькі мэдалёў. Гэта ж Алімпійскія гульні, эліта спорту зьбіраецца, і мне здаецца, што гэта нерэальна – 25 мэдалёў. Хаця б палову набраць, і гэта будзе нядрэнна”.
(Карэспандэнт: ) “Анжэла, вы згодныя. Што ў лёгкай атлетыцы беларусы заваююць пяць мэдалёў?”
(Якубовіч: ) “Ёсьць такі шанец. Лёгкая атлетыка – гэта від спорту. Які найбольш папулярны і найбольш разьвіты ў нас у Беларусі. Больш разьвітая, як мне падаецца, база гэтага віду спорту”.
(Карэспандэнт: ) “А што тычыцца іншых відаў спорту?”
(Якубовіч: ) “Барацьба ў нас таксама папулярны від спорту.І ёсьць зоркі ў нас. Мабыць, і ўсё”.
(Карэспандэнт: ) “Што трэба для таго, каб вырасьціць добрага спартоўцу?”
(Якубовіч: ) “Вядома, патрэбныя грошы. Каб мець, дзе займацца. Патрэбны грошы, каб людзі, якія гэтых спартоўцаў выхоўваюць, хацелі гэта рабіць з поўнай аддачай. Каб у іх была ахвота займацца сваёй любімай справай, а не шукаць лепшага месца, каб пражыць лепей”.