Уладзімер Глод, Менск 12 жніўня было апошнім днём падачы заявак на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў кандыдатаў у дэпутаты парлямэнту. Цяпер, згодна з Выбарчым кодэксам, акруговыя камісіі маюць пяць дзён для разгляду гэтых дакумэнтаў. Мы спрабавалі даведацца, хто з дэпутатаў цяперашняга складу Палаты прадстаўнікоў зьбіраецца зноў удзельнічаць у выбарах.
Нагадаю, што Аляксандр Лукашэнка 20 ліпеня падчас сваёй прэсавай канфэрэнцыі публічна заявіў: 30% гэтага складу павінны быць у новым парлямэнце, каб забясьпечыць пераемнасьць, стабільнасьць заканадаўчай улады.
Пасьля сьмерці дэпутата Захарчанкі ў Палаце прадстаўнікоў застаецца 108 чалавек. А 30 адсоткаў ад гэтай лічбы ёсьць роўна 36. Такім чынам, вось той арыентыр, на які настройвае мясцовыя ўлады кіраўнік беларускай дзяржавы – менавіта мясцовыя ўлады, бо спадар Лукашэнка на ўзгаданай канфэрэнцыі казаў, што ён спытае зь мясцовых органаў улады, як яны выконваюць ягонае даручэньне.
Ці можна ўжо сёньня прагназаваць, наколькі будзе выкананая ўстаноўка кіраўніка дзяржавы? За адказам на гэтае пытаньне я зьвярнуўся спачатку ў Цэнтральную выбарчую камісію, дзе пацікавіўся, ці маюць тут афіцыйную інфармацыю пра дэпутатаў, якія ўжо падалі заяўкі на рэгістрацыю сваіх груп. Сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік сказаў мне, што такія зьвесткі пакуль не зьбіраюцца.
(Лазавік: ) “Складана, нават практычна немагчыма. У мяне ёсьць толькі такая інфармацыя: за кансультацыямі да нас зьвяртаюцца празь дзень літаральна ўсе. А хто зь іх пойдзе, так бы мовіць, у бой, а хто – не, я ня ведаю”.
Зразумела, што зьвязацца з усімі 110 акруговымі камісіямі, каб пра гэта даведацца, надзвычай цяжка. Таму інфармацыя, якую я сабраў, канешне – фрагмэнтарная. Адным зь першых, хто зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу, стаў дэпутат Уладзімер Навасяд. Вось што ён гаворыць з гэтай нагоды:
(Навасяд: ) “3-га жніўня была пасьпяхова зарэгістраваная мая ініцыятыўная група пад нумарам 1, і цяпер ідзе збор подпісаў у акрузе, дзе я вылучаўся на мінулых выбарах і дзе буду балятавацца зноў – Купалаўская 97-я. Збор подпісаў будзе працягвацца, але не пазьней, чым да 5-га верасьня”.
Да гэтага варта дадаць, што днямі ў Менскім гарвыканкаме праходзіла сустрэча кіраўніцтва сталіцы з дэпутатамі Палаты, якія абраныя ў менскіх акругах. Цікава, што на яе запрасілі далёка ня ўсіх дэпутатаў. Напрыклад, не было спадароў Парфяновіча, Машэравай, Навасяда, Нарэйкі, Халопіка, Александровіча, Скутава, Мазуркевіч, Цыркун... А сярод запрошаных – спадары Ваганаў, Мычко, Марахін, Красуцкі, Абрамава. Забалоцец, Кісялёў...
Такі падзел дэпутатаў на дзьве групы дае падставу таму ж Уладзімеру Навасяду казаць, што тых, каго запрасілі на сустрэчу, улады будуць падтрымліваць, і, наадварот, тыя, каго праігнаравалі, мусяць разьлічваць толькі на сябе.
І яшчэ адно, што кідаецца ў вочы: на сустрэчы не было нікога з дэпутатаў-бізнэсоўцаў, за выключэньнем спадара Ваганава. Але Аляксей Ваганаў яшчэ на пачатку года казаў, што ён фактычна бізнэсам больш не займаецца. Таму, падобна, што Аляксандр Лукашэнка не жартаваў, калі падчас выступленьня са штогадовым пасланьнем Нацыянальнаму сходу казаў, што ня будзе больш падтрымліваць жаданьне бізнэсоўцаў ісьці ў палітыку.
Дакладна падлічыць, колькі цяперашніх дэпутатаў пойдуць на новыя выбары, нельга будзе ані празь пяць дзён, калі скончыцца рэгістрацыя ініцыятыўных груп. Справа ў тым, што акрамя вылучэньня праз збор подпісаў выбаршчыкаў існуюць яшчэ дзьве магчымасьці абірацца: ад палітычных партыяў і ад працоўных калектываў. Што тычыцца партый, то тут пэрспэктывы ў цяперашніх дэпутатаў невялічкія – яны амаль усе беспартыйныя. А вось, што тычыцца працоўных калектываў, то тут магчымасьці вялікія, асабліва, калі ў цябе добрыя адносіны зь мясцовым кіраўніцтвам. Так што трэба будзе чакаць да 6-га верасьня, калі, згодна з Выбарчым кодэксам, заканчваецца вылучэньне кандыдатаў ад партыяў і працоўных калектываў.