ЗША заклікаюць як мага хутчэй правесьці паседжаньне СКК

ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты настойліва заклікалі Расею ды Грузію да супрацоўніцтва ў пытаньні спыненьня канфлікту паміж Грузіяй і сэпаратысцкім рэгіёнам Паўднёвая Асэтыя. Прэсавы сакратар Дзярждэпартаманту ЗША Адам Эрэлі заявіў, што ЗША падтрымліваюць прапанову Расеі правесьці тэрміновае паседжаньне гэтак званай Сумеснай кантрольнай камісіі, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Расеі, Грузіі, Паднёвай і Паўночнай Асэтыяў.