Кастусь Бандарук, Прага Новая перадача сэрыі “Навіны сучаснай мэдыцыны”. У сёньняшнім выпуску: шпінат, чытаньне, рух і новыя лекі могуць засьцерагчы ад хваробы Альцгаймэра – лічаць амэрыканскія навукоўцы.
Атлусьценьне ў сярэднім веку, вялікая колькасьць халестэрыну ў крыві, высокі крывяны ціск і недахоп фізычнай актыўнасьці – гэта асноўныя чыньнікі, якія дагэтуль лічыліся адказнымі за сардэчна-судзінныя хваробы. Цяпер выявілася, што яны таксама павялічваюць рызыку захварэць на хваробу Альцгаймэра. “Мы маем неаспрэчныя доказы гэтага. Каб засьцерагчыся ад Альцгаймэра, трэба зьмяніць лад жыцьця на здаравейшы”, – лічыць доктар Мэрылін Альбэрт з амэрыканскага Таварыства Альцгаймэра.
Хвароба Альцгаймэра ўпершыню была апісаная ў 1906 годзе нямецкім нэўрапатолягам Алоізам Альцгаймэрам. Хвароба выклікае глыбокія й незваротныя зьмены ў мозгу, страту памяці, і ў выніку зьяўляецца асноўнай прычынай старэчага маразму.
Хвароба пачынаецца каварна й непрыкметна. У хворага ў мозгу пачынаюць фармавацца пліткі бялка “бэта-амілоіда”, якія пакрысе зьнішчаюць нэрвовыя клеткі. Сьпярша чалавеку становіцца цяжэй запамінаць новую інфармацыю, цяжэй абслугоўваць розныя прылады і кіраваць аўтамабілем. У далейшай стадыі хваробы памяць яшчэ больш пагаршаецца, неаднойчы хворы забывае дарогу дадому, яму цяжка гаварыць, ён бывае празьмерна плаксівы альбо агрэсіўны. У прасунутай стадыі хваробы хворы амаль нічога не гаворыць, сам ня можа есьці, не трымае мачу і патрабуе безупыннай апекі. Сьмерць наступае ў выніку ўскладненьняў, пераважна ў выніку запаленьня лёгкіх.
Даўжэйшы час лекары лічылі хваробу Альцгаймэра маргінальнай, аднак зараз у сьвеце на яе хварэюць 20 мільёнаў чалавек: у разьвітых краінах 2,5% насельніцтва ва ўзросьце ад 65 да 70 гадоў. Ва ўзросьце 85 гадоў гэты паказчык складае да 30%.
Эфэктыўнае змаганьне з хваробай Альцгаймэра застаецца нявырашанай праблемай, і таму спэцыялісты ставяць націск на прафіляктыку.
Фактары рызыкі захворваньня грунтоўна дасьледавалі навукоўцы са швэдзкага Каралінскага інстытуту. Цягам 20 гадоў яны сачылі за станам здароўя паўтары тысячы швэдаў. Выявілася, што ў тоўстых людзей ў сярэднім веку рызыка хваробы Альцгаймэра была ўдвая большай, чым у людзей з нармальнай вагай. Калі ж да празьмернай вагі даходзіў высокі крывяны ціск і высокі ўзровень халестэрыну, дык гэтая рызыка павялічвалася ў 6 разоў.
Амэрыканскія дасьледчыкі з Гарвардзкага ўнівэрсытэту таксама праводзілі дасьледаваньні. Цягам 32 гадоў яны назіралі за 13 тысячамі жанчынаў у сярэднім веку. Аказалася, што тыя жанчыны, якія спажывалі шмат салату, шпінату, брокалі й брусэльскай капусты, былі значна болей спраўнымі інтэлектуальныя, чым іхныя астатнія равесьніцы.
Побач з добрай дыетай вельмі важна, каб мозг меў нейкі занятак. Гэта даказалі швэдзкія вучоныя, якія дасьледавалі 800 чалавек, старэйшых за 75 гадоў. Выявілася, што разумовая актыўнасьць – чытаньне кніжак або разгадка красвордаў – запавольвае разьвіцьцё Альцгаймэру і старэчага маразму. Яшчэ лепшыя вынікі былі ў тых, хто інтэлектуальны высілак спалучаў зь фізычнай і сацыяльнай актыўнасьцю.
Апрача прафіляктыкі вучоныя спрабуюць стварыць эфэктыўны лек супраць хваробы Альцгаймэра. Нядаўна дасьледчыкі з Мэдычнага цэнтру ў Джорджтаўне прадставілі вынікі сваёй працы над лекам пад назвай NC758. Асноўная задача лека – перашкаджаць у фармаваньні згусткаў бэта-амылоіду. Экспэрымэнт з удзелам 58 хворых павінен быў найперш выясьніць, наколькі чалавечы арганізм прымае новы прэпарат, і ці ён поўнасьцю бясьпечны для чалавека. Палова з гэтай групы цягам трох месяцаў атрымлівала новы лек, а другая палова – імітатар леку. Пасьля гэтага цягам 21 месяца ўсе пацыенты прымалі NC758. Ніякіх пабочных эфэктаў навукоўцы ня выявілі. Затое ў арганізмах тых, хто атрымліваў найбольшыя дозы леку, была выяўленая меншая колькасьць бэта-амілоіду. Відавочна працэс фармаваньня згусткаў гэтага бялка быў запаволены.
Іншая група вучоных выпрабоўвае цяпер іншы лек пад назвай LY450 139, які блякуе энзым, адказны за фармаваньня згусткаў бэта-амілоіду. Выпрабаваньні паказалі, што гэты лек бясьпечны й эфэктыўны – новы лек эфэктыўна зьмяншае колькасьць бялкоў, адказных за разьвіцьцё хваробы Альцгаймэра.
А зараз – парады мэдычнай арганізацыі Real Age.
– Летняя гарачыня ўзмацняе смагу, аднак варта пазьбягаць салодкіх напояў. Згодна з апошнімі дасьледаваньнямі, салодкія напоі кшталту “Кока-колы” й цытрусавых сокаў ўзмацняюць апэтыт і спрыяюць пераяданьню. Хаця ў садавіне й цытрусавых таксама ёсьць фруктоза ў натуральным выглядзе, аднак ня выяўлена, каб сьвежыя фрукты стымулявалі апэтыт. Акрамя таго, у сьвежай садавіне, напрыклад, яблыках ці грушах, шмат карыснай для здароўя клятчаткі. Каб наталіць смагу – лепш піце звычайную або мінэральную ваду.
– Людзі, у якіх высокі крывяны ціск, павінны ўважлівей сачыць таксама за ўзроўнем халестэрыну. Навукоўцы пацьвердзілі, што ў паловы людзей з гіпэртаніяй, якая спрыяе інфаркту ды інсульту, адначасова назіраецца падвышаны ўзровень халестэрыну, што зьяўляецца дадатковым чыньнікам рызыкі сардэчна-судзінных хваробаў. Калі Вы будзеце стрымліваць крывяны ціск на ўзроўні 117 на 76, Ваш біялягічны ўзрост будзе на 12 гадоў маладзейшым.