Мінск, 9 жніўня. Урад Ізраілю прызначыў Зээва Бэн Ар''е новым амбасадарам у Беларусі. У інтэрвію маскоўскаму агенцтву яўрэйскіх навін дыплямат паведаміў, што ў 1971 годзе ён прыехаў у Ізраіль з Украіны, шмат гадоў працаваў на радыёстанцыі "Коль Ісраэль", а ў 1993 года стаў супрацоўнікам ізраільскага МЗС. У 1993–96 гадах займаў пасаду памочніка пасла ў Кіеве, у 1997 годзе працаваў у Мінску кіраўніком дыпляматычнае прадстаўніцтва, а ў 1998 – 2002 – у пасольствах Ізраіля ў Расеі й ва Ўкраіне. З 2002 года Зээў Бэн Ар''е курыраваў у МЗС Ізраіля рэгіён, што ўключае Беларусь, Малдову й Украіну.