Ул. інф. Што адбывалася ў Беларусі і ў сьвеце 8 і 9 жніўня
Спачатку – пра памятныя даты ўчорашняе нядзелі.
8 жніўня 1530 году ў Тураве памёр славуты беларускі вайскаводзец Канстанцін Астроскі. Найвышэйшы гетман Вялікага Княства, Астроскі адзначыўся шматлікімі перамогамі, найпершая зь якіх – у бітве пад Воршай, калі 30-тысячнае войска Астроскага адбіла агрэсію 80-тысячнай арміі Маскоўскага княства. У гонар сваіх перамогаў гетман Астроскі фундаваў у Беларусі праваслаўныя храмы. І пражыў ён зусім не кароткае па тым часе жыцьцё – 70 гадоў. Пахаваны слаўны вайскаводзец у Пячорскай ляўры.
8 жніўня ў 1655 годзе пачалася праўдзівая трагедыя ў сталіцы тагачаснай Беларусі – Вільні. Горад быў захоплены расейскімі войскамі князя Чаркаскага і казакамі гетмана Залатарэнкі. Бясчынствы захопнікаў над мірнымі жыхарамі дагэтуль уражваюць сваім фантастычным дзікунствам. Урэшце, падпаленая Вільня гарэла 17 дзён. Пад шаблямі акупантаў і ў агні загінулі 25 тысяч жыхароў гораду. Вялікае мноства майстроў-рамесьнікаў захопнікі пагналі ў Масковію. Пасьля той даўняй жнівеньскай трагедыі сталіца шэсьць гадоў была ў руках акупантаў, пакуль у 1661 годзе войскі гетмана Міхала Паца ня выбілі іх зь Вільні.
8 жніўня 1919 году пачалася акупацыя Менску польскімі войскамі. Храністы сьведчаць, што адбывалася гэта ў сьвяточнай атмасфэры. Тысячы менчукоў віталі вайскоўцаў кветкамі. Асабліва ўсе чакалі выступу галоўнага польскага начальніка Юзэфа Пілсудзкага, які, дарэчы, у дакумэнтах называў сябе беларусам. Ня дзіва, што і выступаў Пілсудзкі па-беларуску. Вось цытата з таго выступу, якая, разам зь беларускай мовай, шакавала польскіх нацыяналістаў: “Я буду ганарыцца Польшчай, польскім войскам і самім сабою, калі змагу даць гэтай зямлі найвышэйшы дар, зь якога яна гэтулькі часу не карыстала – дар волі…”
8 жніўня сьвяткуе свой дзень нараджэньня айцец Аляксандар Надсан, апостальскі візытатар беларусаў-каталікоў у замежжы, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэя імя Францішка Скарыны ў Лёндане. Нарадзіўся айцец Аляксандар у мястэчку Гарадзея пад Нясьвіжам у 1926 годзе.
Цяпер – пра сёньняшні каляндар.
9 жніўня ў розныя гады прыйшлі на сьвет нямецкі філёляг і папулярызатар беларушчыны ў Нямеччыне Рудольф Абіхт, які перакладаў на нямецкую мову вершы Купалы і Коласа; слынная беларуская паэтка Ларыса Геніюш, якой выпаў пакутніцкі лёс; беларускі гісторык і літаратар Янка Запруднік, які жыве і працуе ў ЗША.
9 жніўня 1773 году беларускі навуковец Марцін Пачобут разам зь ягонымі студэнтамі на вежы Віленскай абсэрваторыі назіраюць некалькі новых касьмічных аб’ектаў. Пра гэта сьведчыць запіс у кнізе назіраньняў, цытую: “У той частцы неба, што знаходзіцца на захад ад Зьмеяносца, мы бачым дзясятак дастаткова прыгожых зорак”.