Выбухі каля мусульманскай сэмінарыі у Пакістане

КАРАЧЫ. У гэтым пакістанскім партовым горадзе сёньня прагучалі два выбухі каля кавярні блізу суніцкай мусульманскай сэмінарыі. Чатыры чалавекі загінулі і як найменей 25 чалавек параненыя. Да гэтагу часу ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьць за выбухі.