Зьміцер Гарбуноў, Юзуфава (Меншчына) Новая перадача сэрыі “Прыватны дзёньнік”. Свае асабістыя запісы мінулага тыдня прадстаўляе Зьміцер Гарбуноў – юрыст, будаўнік, цясьляр, электрык, футбольны заўзятар, кіна- й кнігаман ды шмат яшчэ да чаго здатны й чым апантаны жыхар вёскі Юзуфава, што на Меншчыне.
1 жніўня, нядзеля
Вось і апошні месяц лета. Шкада! І чаму яно заўсёды такое кароткае?
Прыйшоў сусед. Трэба ехаць па аглоблі да ягонага возу. Ён ужо высек нарыхтоўкі ў лесе за суседняй вёскай. Але пасьпяшаемся, каб ніхто іншы іх не прыгарнуў.
Спацелы конь прываблівае эскадрыльлю аваднёў. Даводзіцца ўдвая больш паліць, каб хоць крыху адбіцца. Вось і Вугляны. Вёска недзе ў чатыры разы меншая за нашу. З абарыгенаў застаўся, мо, тузін старых бабуль. Але «сьвежую кроў» украпілі дачнікі, што ўжо скупілі больш за палову вёскі. Менск ня вельмі далёка, а то й гэных не было б. Зьява паўсюдная для Беларусі.
У хаце насупраць крамы заўважаю ля ганку навюткую спадарожнікавую антэну. Гаспадыня, кабета няпэўнага ўзросту, даўно зьбірала грошы. Кажа, апошняй кропляй стала «міжплянэтная» прэсуха дзесяць дзён таму: «Дастала глядзець гэтую вусатую пысу на шасьці каналах адначасова!». Во як. Жанчына езьдзіць на працу ў Менск на старым ружовым «Масквічы» ды яшчэ гаспадарку трымае.
Конь збочвае ў малады бярэзьнік, які буяе сярод парэшткаў фундамэнту й сваяў. Прыступкі вядуць у хмыз. Сусед кажа, што тут меўся быць гіганцкі сьвінагадоўчы комплекс. Вядома ж, хацелі як лепей, а выйшла, як заўжды. Ну й краявіды! Сьпілбэрг проста адпачывае. Навошта будаваць шматмільённыя здымачныя павільёны, калі тут усё гатовае? Нарабіць фотаздымкаў, павесіць у інтэрнэце – хай прыяжджаюць здымаць чарговы «Тэрмінатар-6» альбо які трылер «Сьвіньні-ваўкалакі» (з улікам мясцовага калярыту).
Мяне з маленства чамусьці прыцягваюць адзінокія дрэвы. Амаль заўсёды гэта вельмі старыя дубы, часта скалечаныя маланкамі, ці яшчэ якімі ёлупамі, што паляць вогнішчы проста ў камлі. Вось і яшчэ адзін такі дуб непадалёк: сымэтрычна расьсечаны маланкай амаль на ўсю даўжыню. Стаіць сабе сярод неабсяжных палеткаў калгаснае кукурузы, згвалтаванай сельгасхіміяй, дырэктывамі й травеньскімі прымаразкамі. Стаіць невядома колькі, невядома кім тут пасаджаны.
Мо, калі хутар тут быў? Але жывы. Напалову, на траціну – жывы. Апошнім часам гэныя мафусаілы нагадваюць мне душу беларуса. Зьнявечаную калгасна-«саўковым» ладам жыцьця, атручаную камунізмам, расейшчынай і праваслаўным фундамэнталізмам. Але не забітую дарэшты, яшчэ жывую – памяцьцю продкаў і надзеяй на лепшае.
Трэба калі-небудзь падысьці да гэтага дрэва.
2 жніўня, панядзелак
З раніцы сьпякотна. Нават вецер прахалоды не дае. Здаецца, справа ідзе да добрай залевы. Усе папярэднія дні з FM і тэлевізіі чуваць, як залівае Менск. Патанулі машыны й нават людзі. Да нас гэтая навала не даходзіць. Быў дождж, добры такі, які й трэба гародам і палём – ня больш і ня менш. Нейкая цётка ў краме кажа напаўжарт, што, маўляў, у Менску людзі больш гнявяць Бога. Здаецца, нешта ў гэтым ёсьць…
Чатыры разы на дзень паўз хату ганяюць свойскіх кароў. Туды-сюды. «Туды» яшчэ хай сабе. А вось «сюды»... Перад скрыжаваньнем дарога ідзе на ўздым, таму рагулям, якія добра напасьвіліся за дзень, на шляху ўгару добра прыпірае, і яны ў масавым парадку пачынаюць спраўляць вялікія й малыя патрэбы. Гэта робіцца штодня на адным і тым жа адрэзку дарогі – мэтраў 20, акурат каля брамы суседзяў насупраць.
Вось і сёньня суседка Сьцяпанаўна, што сустракае сваю кароўку, убачыўшы мяне каля плоту, пачынае лямантаваць: «Вось глянь, Дзіма, зноў. Што ж гэта робіцца, га? У адным месцы, кожны дзень!..» – «Ну, Сьцяпанаўна, што ж зробіш, гэта жыцьцё. Скажыце дзякуй, што яны яшчэ ня лётаюць!» Сьцяпанаўна бярэ загадзя падрыхтаваныя савочак і венік і пачынае старанна прыбіраць, так бы мовіць, прылеглую тэрыторыю. «А што, калі прыедуць сваякі на машынах? – кажа яна. – Запаскудзяць колы ў гэтым гноі? Нельга так!»
Прыгадваю расповед сваякоў пра Нямеччыну: там кожны домаўладальнік адказвае за чысьціню свайго адрэзку ходнікаў, нягледзячы на сацыяльны статус, матэрыяльнае становішча й заслугі перад айчынай. Нават рэспэктабэльны немец можа мыць насупраць свайго дому плітку ходніка шчоткай з мыйным сродкам. І ніхто ня зьдзівіцца, акрамя, хіба, наежджага з нашых краёў. Уяўляю, як недзе ў райцэнтры чыноўнік з райвыканкаму ўраніцу зьбірае «бычкі» й лушпайкі ад семак каля выштукаванага плоту ўласнага катэджу... І гэта не суботнік, ня «год навядзеньня парадку»! Калі я гэта ўбачу: альбо ў краіне рэвалюцыя, альбо гэта – не мая краіна!
Дарэчы, навальніца так і ня высьпела.
Учора заадно з суседзкімі аглоблямі прыдбаў і сабе новае касільно зь елкі. Трэба асадзіць касу ды ўпарадкаваць траву ў садзе між яблынь і агрэсту.
3 жніўня, аўторак
Скончылася тармазуха. Гэта адмысловая вадкасьць для машыны, каб тармазы працавалі. Як кажуць «вадзілы» – ня вер жонцы й тармазом. Ну, бяз жонкі яшчэ сяк-так ехаць можна, а вось без тармазоў – зусім гамон. А сёньня з раніцы шукаю па прымачы што-небудзь «смачненькае» з музыкі (настрой у мяне такі!) і раптам чую: «Спонсор прогноза погоды – тормозная жидкость РОС-ДОТ-4...» Ну зусім яны ў сваёй Масковіі з тармазоў зьляцелі на глебе ўсеагульнага зьліквідаваньня непісьменнасьці. Падкідаю ідэю: спонсар выпуску навін – макароны «Ралтон». Вешайце на вушы – і ні пра што не турбуйцеся!
Па тармазуху еду аўтобусам у Радашкавічы, гэта ад нас 14 кілямэтраў. Тыповае польска-габрэйскае мястэчка. Ёсьць яшчэ там пару супэрмаркетаў тыпу «сельпо», дзе ў гандлёвай залі на 30-ці квадратных мэтрах побач выстаўлены кілбасы, гумовыя боты, вілы, чарнілы, глянцавыя партрэты ППРБ пяці памераў (напэўна, для людзей з аслаблым зрокам), жуйкі з коржыкамі й сёе-тое з аўтазапчастак... Сяджу зь півам і чакаю аўтобуса, каб ехаць дадому. Ад пляцоўкі аўтастанцыі збочвае маленькая вулачка. На ёй, здаецца, адзіная хата насупраць мяне. Раптам на фасаднай сьцяне хаты заўважаю дзьве шыльды: зьлева – «Вул. Б. Тарашкевіча, 1», справа – «Вул. Савецкая, 1». Не магу не ўсьміхнуцца. Вось яскравы прыклад знакамітай беларускай талерантнасьці!
4 жніўня, серада
У Юзуфаве адчынілі «завядзеньне». У будынку крамы, толькі з другога боку. Крама зачыняецца – адчыняецца бар. Працуе да першай гадзіны ночы. Сур’ёзны ўдар па мясцовых вытворцах «бімбэру»! Так бы мовіць, начны філіял крамы. Прычым, аніякіх накрутак у коштах. Дзеўкі й хлопцы прызыўнога ўзросту паказваюць зь сябе гарадзкіх, пасеўшы вакол сталоў, нібы вераб’і ля кавалка батону. На стале амбасадораўскі вінчык, шакалядкі, а пасярэдзіне пакладзены мабільнікі. Гэта ў Менску «мабіла» ўжо якіх пару гадоў не раскоша й не паказьнік. У нас дык яшчэ ніяк не нацешацца.
Куды цікавейшыя мясцовыя «каўбоі», што апанавалі траўку на азадках крамы. Пара пляшак «кампоту» (цукар 6% – сьпірт 18%) ды пачак пячэньня. Яны не саромеюцца ні мовы сваёй, ні жудаснага (з гледзішча гарадзкога) адзеньня. Размовы – сена, бульба, скаціна, пляны нешта падбудаваць-адрамантаваць, узьбіцца на дадатковыя грошы... Ніякай палітыкі!
Мне падаецца, гэта зьява больш глыбокая, чым проста «мая хата з краю». Што ні рабілі б ці то ўлада, ці апазыцыя, – сена рыхтаваць трэба, бульбу выбіраць трэба... І гэтак далей. Людзі паварочваюцца да саміх сябе: ніхто ня прыйдзе, ня дасьць запроста так, не ашчасьлівіць. Ідэалёгія надзеі на лепшае й падрыхтоўкі да горшага. Хутка пачнецца чарговая перадвыбарная мітусьня. Панаедуць інфарматары з агітатарамі розных гатункаў. Усім цікава паслухаць і паглядзець. Нешта ж будзе? А пакуль трэба ісьці даглядацца...
5 жніўня, чацьвер
Прыязьнік з суседняга Гатовіна набыў сабе «капейку» за 200 баксаў. Тэлефануе й моліць завезьці яго ў Ждановічы на рынак. Маўляў, учора крыху злоўжыў гарэлкі на гонар набыцьця аўтасродку, а тут раптам патэлефанаваў стары сябра са Століну й прызначыў сустрэчу на аптовым. Ну паехалі, калі так.
Аптовы віруе жыцьцём. Спрэс фуры з кавунамі й дынямі, іншай паўднёвай і мясцовай расьлінаю. Столінскі сябра майго прыязьніка прывёз мікрааўтобус гуркоў з уласнае плянтацыі, удала збыў іх (здаў тутэйшым перакупнікам) і марыць завезьці дамоў паўтоны кавуноў і дыняў. Чакаем чаргі на пагрузку. Процьма людзей соўгаецца туды-сюды, шукаючы, дзе таньней. Гаспадары-каўказцы стаяць купкамі, гяргечуць нешта сваё й весела пазіраюць, як мясцовыя п’янтосы й “бічы”, якім тут цяпер неблагі (па іхных мерках) заробак, перакідаюць зялёныя й жоўтыя мячыкі з фураў у транспарт пакупнікоў.
Я думаю: што было б, каб завесьці пару фураў з бульбай і гуркамі ў якую-небудзь Нахічэвань. Напэўна, адразу тамтэйшыя цёткі й заслужаныя пэнсіянэры ўсчалі б лямант: вось, маўляў, гэтыя клятыя бульбашы ўсё тут апанавалі!
6 жніўня, пятніца
Вярнуўся ўчора дадому амаль апоўначы. Гаспадар машыны пасьпеў яшчэ адзначыць сустрэчу зь сябрам. Адвёз яго дадому ў Гатовіна. Давялося ісьці назад у Юзуфава кілямэтры тры пехам. Затое з духмянай дыняй у руках. Дарога тут вядзе праз былое балота. Нават страшнавата робіцца. Вецер шуміць, травы зьвіняць... Раптам згадваю Караткевіча й караля Стаха. Падлятае й пачынае кружыць над галавой нейкі нахабны драпежнік – акурат дзікае паляваньне мікрамаштабу. Відаць, ацаніўшы памеры й вагу «ахвяры» – як неадольныя, – зьнікае ў цемры. Прысьпешваю крокі. Ажно ня верыцца, што ўсё гэта – у нейкіх няпоўных двух дзясятках кілямэтраў ад мэгаполісу...