Ганна Соусь, Менск Гэта вынік той правакацыі, якую распрацавалі ўлады разам з судовымі інстанцыямі”, – заявіў сёньня галоўны рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч. Друкарня “Чырвоная зорка” адмовілася друкаваць адзіную ў Беларусі штодзённую незалежную газэту “Народная воля”, выконваючы рашэньне суду Ленінскага раёну.
Судовыя выканаўцы апісалі маёмасьць газэты й наклалі арышт на грашовыя рахункі “Народнай волі”. Дзеля выкананьня рэдакцыяй двух судовых рашэньняў аб кампэнсацыі маральных страт прадпрымальніку Сяргею Атрошчанку й былому кіраўніку БТ Ягору Рыбакову – усяго амаль 67 мільёнаў рублёў. Гэта болей за 30 тысяч даляраў.
З прычыны нявыхаду газэты галоўны рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч правёў у рэдакцыі тэрміновую прэсавую канфэрэнцыю для прадстаўнікоў прэсы, дыпляматычнага корпусу й палітычных партый.
(Сярэдзіч: ) “Народная воля” за 10 гадоў знаходжаньня на інфармацыйным рынку неаднойчы падпадала пад такія напады. І кожны раз гэта зьвязана з наступным рэфэрэндумам, альбо з чарговымі выбарамі ў парлямэнт. Мы двойчы былі ў эміграцыі, друкаваліся ў Літве, былі пазбаўлены ўсіх магчымасьцяў распаўсюджаньня. І ўсё ж “Народная воля” існуе, і будзе існаваць яшчэ 100 гадоў. Мы пішам праўду. І вось за гэтую праўду нам даводзіцца сёньня мець такія непрыемныя рэчы”.
А цяпер пра тое, як разьвіваліся падзеі. Першым пра забарону на выпуск “Народнай волі” даведаўся начальнік кампутарнага аддзелу газэты Леанід Гацак, які ўчора ўвечары адвозіў падрыхтаваны нумар у “Чырвоную зорку”.
(Гацак: ) “Мы прыехалі а 18 гадзіне ў друкарню “Чырвоная зорка”. Як нам паведамілі, дырэктар Маланяк пяць хвілін таму зьехаў. Але ягоная намесьніца Юлія Васілеўна дачакалася нас і патлумачыла, што паступіў загад на арышт паперы, і яны друкаваць газэты ня будуць. Друкарскі цэх ужо быў зачынены, і друкары сышлі дахаты. Нас тут не чакалі”.
Сёньня ж ураніцу я наведала друкарню “Чырвоная зорка” й мела гутарку зь ейным дырэктарам Ігарам Маланяком. Гаварыць пры ўключаным дыктафоне ён адмовіўся, але ў вуснай размове патлумачыў, што друкарня выконвае рашэньне суду Ленінскага раёну, і як толькі паступіць адпаведны загад, – выпуск газэты будзе адноўлены.
У лісьце дырэктара “Чырвонай зоркі” на адрас “Народнай волі” тлумачыцца: у зьвязку з тым, што судовы выканаўца Кірыл Крайноў апісаў паперу, якая належала “Народнай волі”, а судзьдзя Ленінскага раёну Дзьмітры Жданок наклаў арышт на 4 мільёны 736 тысяч 320 рублёў рэдакцыйных грошай, друкарня ня мае магчымасьці выконваць свае абавязацельствы ў справе выпуску газэты “Народная воля”, пакуль ня будуць зьняты ўсе абмежаваньні.
А вось што сказаў з гэтай нагоды адзін з супрацоўнікаў друкарні, які пажадаў не называць свайго імя.
(Супрацоўнік: ) “Кіраўніцтва, я так разумею, атрымала загад на забарону. “Народная воля” у нас зь першага нумару выпускаецца. І мы гатовы яе далей друкаваць. Мы – не палітыкі”.
Беларуская асацыяцыя журналістаў прыняла адмысловы зварот на падтрымку “Народнай волі” й выказала пратэст супраць дзеяньняў улады. Галоўны рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч накіраваў шэраг зваротаў да прадстаўнікоў судоў, у Адміністрацыю прэзыдэнта ды іншыя ўладныя ўстановы з заклікам аднавіць выхад газэты й распачаць перамовы пра паступовую выплату прызначаных судом спагнаньняў.