ШРЫНАГАР. Індыйская паліцыя паведаміла, што дзевяць жаўнераў загінулі ў выніку нападу на ваенізаваны лягер у Кашміры -- правінцыі, якую кантралюе Індыя. Загінуў адзін нападнік з узброенай ісьлямісцкай групоўкі – як мяркуецца, тэрарыст-самагубца. Ня менш за чатыры жаўнеры параненыя. Напады самагубцаў на вайсковыя лягеры – пашыраная тактыка ваеўнікоў у Кашміры.