ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш зьвярнуўся ў Кангрэс з прапановаю стварыць пасаду дырэктара нацыянальнай выведкі. Выступаючы сёньня ў Белым доме, Буш сказаў:
"Дырэктар нацыянальнай выведкі будзе працаваць як асноўны дарадца прэзыдэнта ў пытаньнях выведкі і будзе каардынаваць дзеяньні выведкавых службаў у краіне й за мяжою".
Увядзеньне пасады дырэктара нацыянальнай выведкі было прапанаванае камісіяй, якая расьсьледавала тэракты, учыненыя 11 верасьня 2001 году. Буш абвясьціў сёньня таксама пра стварэньне нацыянальнага контратэрарыстычнага цэнтру, у якім будзе захоўвацца інфармацыя пра тэрарыстычную дзейнасьць і праводзіцца яе аналіз.