Ул. інф. “Закрыцьцё ЭГУ, да стварэньня й фінансаваньня якога маюць непасрэднае дачыненьне ЭЗ, АБСЭ, амэрыканскія фонды й унівэрсытэты, можа азначаць дзёрзкі выклік беларускіх уладаў эўрапейскім арганізацыям і ЗША”, – так лічыць нямецкі прафэсар-палітоляг Гезінэ Шван, прэзыдэнт Эўрапейскага ўнівэрсытэту Віядрына ў Франкфурце на Одэры, у нядаўнім мінулым кандыдатка на пасаду прэзыдэнта ФРН.
Сваё стаўленьне да дзеяньняў Менску спадарыня Шван выказала ў звароце да эўрапейскіх урадаў, пад якім паставіла подпіс разам з іншымі знакамітымі навукоўцамі Эўропы, а таксама ў лісьце да міністра замежных справаў Нямеччыны Ёшкі Фішэра. Спадарыня Шван, як і іншыя калегі-навукоўцы, лічыць, што дух ЭГУ мусіць быць абавязкова захаваны, а студэнты гэтае ўстановы павінны працягваць сваё навучаньне – калі ня дома, дык за межамі Беларусі.
Эўрапейскі ўнівэрсытэт Віядрына дзейнічае ўжо цягам пяці год. У ім навучаецца каля 4 тысяч студэнтаў з 50 краін сьвету. Тут выкладаюць такія дысцыпліны, як мэнэджмэнт у Цэнтральнай і Усходняй Эўропе. Лічыцца, што гэты ўнівэрсытэт ёсьць сапраўдным адукацыйным мостам паміж усходам і захадам Эўропы.
Год таму зь непасрэднай падтрымкай прэзыдэнта ўнівэрсытэту Гезінэ Шван адмысловы нямецкамоўны курс міжнароднага мэнэджмэнту стаў выкладацца й для студэнтаў ЭГУ. Меркавалася, што ў якасьці працягу гэтага курсу беларускія студэнты пройдуць стажыроўку альбо практыку ў самой Нямеччыне…
Што думаюць наконт гэтага нямецка-беларускага праекту ў Віядрыне цяпер?
У адным зь лістоў, падпісаных спадарыняй Шван, гаворыцца пра мэтазгоднасьць стварэньня адмысловага працоўнага штабу ЭГУ, каб захаваць дух гэтага ўнівэрсытэту й дапамагчы студэнтам доўжыць адукацыю…
На пытаньне Свабоды адказвае рэфэрэнт спадарыні Шван Тыміян Бусымэер (сама спадарыня прафэсар цяпер знаходзіцца ў ЗША).
(Бусымэер: ) “ Мы маем намер узяць да сабе студэнтаў з ЭГУ. Разглядаем магчымасьць узяць ад 30 да 60 студэнтаў. Гэта можа быць ужо дзесьці ў кастрычніку. Я мушу сказаць, што гэтая тэма блізкая сэрцу прафэсуры Віядрыны, у тым ліку і сэрцу спадарыні Гезінэ Шван”.
(Карэспандэнтка: ) “Ці атрымалі вы нейкую афіцыйную рэакцыю? У паасобку, на той ліст, які спадарыня Шван напісала на адрас міністра Фішэра – у ім прапануюцца канкрэтныя санкцыі супраць беларускага кіраўніцтва ў тым выпадку, калі афіцыйны Менск усё ж зачыніць ЭГУ?
(Бусымэер: ) “Справа ў тым, што мы, нашае кіраўніцтва, днямі самі наведалі МЗС Нямеччыны. І мы чакаем ня толькі адказу на гэты ліст, але, хутчэй, нейкага практычнага ўплыву альбо ціску на афіцыйны Менск. Каб усё ж захаваць ЭГУ”.
Тым часам прадстаўніком Віядрыны ў Менску ўсё бачыцца больш складаным.
(Лізэганг: ) “Так, ёсьць рэакцыя з боку ЭЗ, Эўракамісіі, АБСЭ. Але гэта ўсё на ўзроўні рэзалюцыі. Назваць гэта нейкім уплывам ці ціскам нельга. Што да рэакцыі з боку Бэрліну, дык пра яе мне нічога невядома”.
Датычна ж мажлівасьці студэнтаў ЭГУ навучацца ў Нямеччыне, то, паводле прадстаўніка Віядрыны ў Менску Пэтэра Лізэганга, пакуль што вырашаецца галоўнае пытаньне – фінансаваньне. І таму паведамляць што-небудзь пэўнае пакуль рана. Чакаецца, што пытаньне будзе вырашана цягам найбліжшых дзён.