“Вельмі добра, што актыўны ўдзел у акцыях апазыцыі бяруць маладыя людзі”

RFE/RL Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.
(Уладзімер Гарагуш, Чэрвень: ) “Шаноўнае спадарства! Гэта вельмі добра, што актыўны ўдзел у акцыях апазыцыі бяруць маладыя людзі. А як жа інакш? Ім жыць у 21-м стагодзьдзі! Вось і змагаюцца за лепшае жыцьцё. Антыбеларускі, калхозна-кэгэбэшны лад людзі ня будуць цярпець бясконца. Заўсёды ў лёсавызначальныя для радзімы часы наперадзе была моладзь. Наш нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі стаў кіраўніком паўстаньня, калі яму не было яшчэ і дваццаці пяці. Ці чулі вы, як пагадлівыя дзядзькі й цёткі ў палітычнай актыўнасьці нашай моладзі заўважылі пэдафілію? А як жа тады Аркадзь Гайдар, які ў чатырнаццаць камандваў ротай, а ў сямнаццаць – палком? Як жа Паўлік Марозаў, Марат Казей, маладагвардзейцы Краснадона? Што, ім можна, бо яны змагаліся за іншыя ідэалы? Выбачайце, дык гэта ж падвойныя стандарты. А я вось думаю, што пэдафілы – гэта тыя, хто сілаю і падманам заганяе школьнікаў у піянэры, у БРСМ, каб ператварыць іх у паслухмяны, бязмозглы статак – апору рэжыму”.