ВАШЫНГТОН. ЗША адрынулі абвінавачваньне з боку дабрачынных арганізацыяў у тым, што амэрыканскія войскі у Аўганістане выкарыстоўвалі недзяржаўныя арганізацыі дзеля палітычных мэтаў і выведкі. ЗША зьвінаваціла ў гэтым міжнародная дабрачынная арганізацыя “Дактары бязь межаў”.
Гэтая арганізацыя заявіла, што пакідае Аўганістан пасьля 24 гадоў працы ў гэтай краіне, з прычыны нападаў на яе супрацоўнікоў і высокім узроўнем небясьпекі. Аўганскі ўрад не знайшоў нападнікаў, якія забілі пяцёх супрацоўнікаў гэтай арганізацыі ў чэрвені.
Прэсавы прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Адам Эрэлі зьвярнуўся да дабрачыннай арганізацыі “Дактары бязь межаў” з прзьбай перагледзець іх рашэньне пакінуць Аўганістан.