Валянціна Аксак, Менск Прапануем знаёмства яшчэ з адным фіналістам конкурсу “Мая Свабода”, прысьвечанага 50-годзьдзю нашага радыё. Гэта выпускнік адной са сталічных сярэдніх школ Алесь Квіткевіч.
Алесю 17 гадоў, ён займаецца спортам, хоча вывучаць эканоміку й пашыраць беларускую мову ўсюды, дзе ні знаходзіўся б і чым бы ні займаўся – незалежна ад асабістага атачэньня й тэрытарыяльных межаў краіны.
Падаем невялікае інтэрвію з аўтарам эсэ-прызэра.
(Карэспандэнтка: ) “Спадар Алесь, вы самы малады зь пераможцаў нашага конкурсу: толькі што закончылі сярэднюю школу. Чым далей зьбіраецеся займацца?”
(Квіткевіч: ) “Зьбіраюся паступіць у эканамічны ўнівэрсытэт, па мажлівасьці. І – самаўдасканальвацца”.
(Карэспандэнтка: ) “Вы добра гаворыце па-беларуску. А на якой мове вы вучыліся ў школе й на якой мове зьбіраецеся вучыцца ў ВНУ?”
(Квіткевіч: ) “Школа была цалкам рускамоўная, а мая беларускамоўнасьць дасягаецца ўласнымі намаганьнямі. Сьвядомасьць абуджалася паступова, выпісваў газэты беларускія. Асноўны мой падручнік беларускай мовы – “Наша ніва”, якая, дзякуй Богу, выдаецца клясычнай мовай, і зь яе я шмат спасьцігнуў… У далейшым навучаньні зьбіраюся сьвядома карыстацца толькі беларускай мовай, прынцыпова адстойваць свае правы на яе. Таму што гэта – тытульная мова, і першая дзяржаўная”.
(Карэспандэнтка: ) “А вашыя сябры ці размаўляюць па-беларуску? І ці шмат такіх у вас?”
(Квіткевіч: ) “У той асяродак, які гуртуецца вакол мяне, то, па мажлівасьці, адбіраюцца хлопцы свае, беларускія. Тыя мае сябры, хто вучыўся ў рускамоўнай школе, са мной імкнуцца гаварыць па-беларуску, не саромеючыся ўжо гэтага. Прызнаюць правы мовы… Мая сястра прыехала на адпачынак на месяц – яна жыве ў Шатляндыі – і першай справай узяла перачытаць Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. Мяне гэта вельмі моцна ўсьцешыла… Многія мае сябры пытаюцца, ці магчыма цяпер ужо, у дарослым веку, вывучыць мову. Я іх падтрымліваю: усё магчыма, было б жаданьне…”
(Карэспандэнтка: ) “А на якой мове вы размаўляеце зь дзяўчатамі, што вам падабаюцца?”
(Квіткевіч: ) “Мне вельмі добра адказаў на гэтае пытаньне галоўны рэдактар “Нашай нівы” Андрэй Дынько: няма такой дзяўчыны, якая не перайшла б на мову хлопца, калі яна яго кахае. Таму зь дзяўчатамі дачыненьні толькі па-беларуску”.
(Карэспандэнтка: ) “Як вы лічыце: што павінны зрабіць сёньняшнія сямнаццацігадовыя, каб беларускамоўныя асяродкі вакол іх пашыраліся з пэрспэктывай злучыцца потым у адну суцэльную нацыянальную прастору? Бо менавіта мова, як вядома, ёсьць найвышэйшаю праяваю нацыянальнае свабоды…”
(Квіткевіч: ) “Нездарма ж гавораць пра такую рэч, як фэномэн лідэра. У кожным асяродку вылучаецца такі чалавек, які па здольнасьцях сваіх бярэ на сябе гэтую ролю лідэра. Між тым, у нас апошнім часам моладзевых лідэраў асабліва ня бачна. Кудысьці яны пазьнікалі… Але я лічу, што трэба такіх людзей прасоўваць. Можа быць, працаваць на іх нейкім чынам. І каб асобы, якія размаўляюць публічна па-беларуску, былі прыцягальнымі – прафэсійна ды інтэлектуальна. І тады людзі да іх пахіляцца… Патрэбны лідэры ў маскультуры – найперш. Калі яны будуць рабіць яе якасна, то гэта будзе падабацца й рускамоўным, якія паступова пяройдуць на мову сваіх лідэраў”.
(Карэспандэнтка: ) “Вы – лідэр?”
(Квіткевіч: ) “Спадзяюся, што так”.
А зараз – эсэ Алеся Квіткевіча.
Мая свабода
Свабода ў кожнага свая. Яе кожны і ўспрымае па-свойму. Тым больш свабода асабістая. Камусьці дастаткова штораніцы знайсьці на “Крыжачок”, каб увесь дзень быць вольным; некаму, каб адчуць сябе свабодным, неабходны мільёны…
Адчуваньне “свабоды” таксама прыходзіць па-рознаму. Асабіста мне паветра, якое ўдыхаю падалося вольным з таго часу, калі сьвядома пачаў размаўляць на роднай мове. Магчыма, гэта таму, што мы жывем у спэцыфічнай, шмат у чым незвычайнай краіне, таму й чалавек, які перайшоў з асыміляванай мовы на сваю ўжо зрабіў свайго роду ўчынак, што варты павагі – хоць бы самога сябе. У шмат якіх іншых краінах паняцьці “свабода” й “родная мова” слаба стасуюцца, але на тое нашая краіна і ёсьць, каб быць непадобнай да астатніх…
Па жыцьці мне даводзіцца мець даволі моцныя стасункі са спортам, а праз гэта й часта выяжджаць за межы Рэспублікі – і вось яно дзе праяўляецца тое, што называецца гонарам быць грамадзянінам свабоднай, незалежнай краіны! Тут крышку патлумачу, як датычыцца маё разуменьне свабоды да розных выездаў у замежжа.
Выпадак у Кіеве. Стаім ізь сябрамі ў чарзе ў адным з набуйнейшых супэрмаркетаў. Размаўляем па-беларуску. Побач стаіць жанчына зь дзіцем. Малое пытаецца: “Мама, а на каком языке они разговаривают?” – “На украинском – нравится им, наверное…”
Альбо Вільня. Піцэрыя. Расейцы, што сядзяць побач прымаюць за палякаў; летувісы, што абслугоўваюць – за эўрапейцаў. Так, менавіта за эўрапейцаў! İ паводзяцца адпаведна. Між тым, варта толькі прараніць слова па-расейску, як месьцічы тут жа расчаравана ўздыхаюць: “А, русские…” і ўсялякая цікаўнасьць да вас адразу зьнікае. Залішне казаць, колькі гонару адчувае той, хто мае чым адрозьніцца – той, хто можа зьдзівіць украінцаў тым, што існуе такая беларуская мова, а летувісаў тым, што беларусы насамрэч нашмат больш выхаваныя ад расейцаў…
Гэта што тычыцца “іншаземных абласьцёў”. А тым часам што дома? А дома працы хопіць на ўсіх – абы было жаданьне працаваць. Каб Беларусь была заможнай, неабходныя дзьве рэчы – каб людзі былі больш выхаваныя, і каб больш любілі сваю краіну… Але ж прымусіць некага нешта любіць нельга, – гэта мусіць адбывацца толькі натуральным чынам. А таму вяртаемся да першага пункту. Выхаваны чалавек мусіць нешта любіць, добра выхаваны – апроч усяго астатняга яшчэ й любіць сваю Радзіму…
Прыгадваюцца палякі, іхныя часам кпіны, калі на аптымістычныя воклічы “Жыве Беларусь!” яны скептычна-іранічна адказваюць: “Цэ то нацше таке жыцьце”? Але лепш такое, чымсі ніякага… Прынамсі, пакуль яшчэ ніхто не давёў, што існаваць лепш, чымсі жыць паўнавартасным жыцьцём. А такое жыцьцё можа быць толькі ў сваёй уласнай краіне – са сваёй мовай, традыцыямі, гісторыяй, культурай. İ ніколі не паверу ў хлусьню пра тое, што нібыта свайго ўсяго гэтага мы ня маем – а таму мусім ва ўсім абапірацца на братоў-расейцаў ці яшчэ каго б там ні было.
Хтосьці слушна казаў, што Беларусь будзе жыць, пакуль будуць жыць беларусы: а паколькі беларусы ў розных колькасьцях разьмеркаваны па ўсёй зямной кулі, то й зьнікненьня такой краіны як Беларусь трэба чакаць са зьнікненьнем уласна самое кулі. Так, Беларусь будзе пакуль будуць беларусы, – а вось ад таго, якія будуць гэтыя беларусы, ужо й будзе залежыць, у якой іпастасі будзе існаваць Беларусь. Пакуль будуць адстойваць сваю незалежнасьць, сваю свабоду, размаўляць на сваёй мове – датуль іх будуць паважаць, зь імі і з краінай будуць лічыцца. А калі будуць неахайна ставіцца да ўсіх гэтых рэчаў, то й грош ім цана – нядбайнасьцю ў гэтым сьвеце моцнай увагі не прыцягнеш.
У гэтым пляне вельмі радуюць тыя маленечкія перамогі, якія здараюцца ледзь не кожны дзень – перамогі роднай мовы, якія кірпічыкамі кладуцца ў падмурак нашае свабоды, нягледзячы на ўсе перашкоды й захады з боку кіраўніцтва.
Я ніколі ў жыцьці ня бачыў Пазьняка, але мне ня хочацца, каб мяне называлі рускім і ставілі на мне “знаки качества”. Цяпер 2004 год, і гэтыя рэчы не абавязкова мусяць супадаць: проста таму, што Пазьняк ці хто б там ні было іншы – гэта яшчэ не Беларусь, а беларусы – гэта не расейцы. İ не кажу “яшчэ не расейцы”, бо ведаю, ніколі гэтага не было й ня будзе.
Расьце новае пакаленьне, якое я бачу на ўласныя вочы, якое змагаецца за сваё права звацца беларусамі, якое ганарыцца прыналежнасьцю да гэтае нацыі – гледзячы на іх пасяляецца аптымізм шмат у чыіх душах, абуджаецца надзея, загараецца агменьчык сьвятла, якое калісьці зазьзяе й пральецца промнямі сонца на ўвесь сьвет!
04.05.2004 г.; 23.55 Алесь Квіткевіч, 17 год, Менск; Вучань 11-е клясы СШ №100.