Міхал Стэльмак, Менск У Крупках 28 ліпеня раённы суд вынес рашэньне ў справе былога рабочага Бобрскага сьпіртзаводу Ўладзімера Карпекі.
Спадар Карпека – нагадаем – зьвінавачваецца за тое, што ў часе спробы самаспаленьня ўчыніў пашкоджаньні дырэктару прадпрыемства.
У сераду суд завяршыў разгляд бобрскіх падзеяў, якія адбыліся 30 сьнежня. У той дзень Уладзімер Карпека на знак пратэсту супраць шматмесяцавых нявыплатаў заробкаў прыняў рашэньне падпаліць сябе ў дырэктарскім кабінэце. Пры гэтым апёкі разам з рабочым атрымаў і тагачасны дырэктар заводу Тамаз Гаргадзэ. Пракуратура, якая завяла крымінальную справу, учора запатрабавала пакараць Карпеку чатырма гадамі “хіміі”. Аднак Крупскі райсуд пасьля дэталёвага дасьледаваньня справы прыйшоў да іншай высновы. Вось які прысуд абвясьціла сёньня судзьдзя Вольга Хома.
(Хома: ) “Карпеку Ўладзімера Валянцінавіча прызнаць вінаватым за наўмыснае ўчыненьне цяжкага цялеснага пашкоджаньня, што зьдзейсьнена спосабам, які мае характар пакутаваньня. На падставе часткі 2 артыкулу 149 Крымінальнага кодэксу з выкарыстаньнем артыкулу 70 гэтага Кодэксу прызначыць пакараньне ў выглядзе двух гадоў папраўчых работ па месцы працы з утрыманьнем на даход дзяржавы 20 адсоткаў заробку”.
Вось як адрэагаваў на гэты прысуд сам Уладзімер Карпека.
(Карпека: ) “Па сутнасьці, прысудам я задаволены: два гады папраўчых работ. Зараз трэба шукаць працу і цягам пятнаццаці дзён уладкавацца”.
(Карэспандэнт: ) “У рашэньні суду наўпрост абвешчана пра тое, што вы мусіце плаціць грошы за лекаваньне пацярпелага Гаргадзэ”.
(Карпека: ) “А тут нікуды не падзенесься. У нас законы такія. Калі мяне прызналі вінаватым, то мушу плаціць за ягонае лекаваньне”.
Тым часам спадара Гаргадзэ па-ранейшаму ўтрымліваюць за кратамі. Яго прывозілі ў кайданкох і на сёньняшняе судовае паседжаньне. Аднак ад камэнтароў наконт свайго арышту экс-дырэктар Бобрскага сьпіртзаводу ўхіляецца – гэтак жа, як і ягоныя сваякі й блізкія. Утойваюць прычыны затрыманьня яго й правахоўчыя органы. Між тым, жыхары Бабру лічаць, што спадар Гаргадзэ арыштаваны з прычыны фінансавых махлярстваў у часе працы на сьпіртзаводзе.
Вядомы беларускі мастак Алесь Пушкін, які таксама жыве ў Бабры, мяркуе, што ўчынак Уладзімера Карпекі паспрыяў грамадзкаму аздараўленьню на Крупшчыне.
(Пушкін: ) “У Беларусі ня дзейнічаюць цывілізаваныя мэтады такога пратэсту, да якога прыслухоўваецца дэмакратычная грамадзкасьць – галадаваньне, пікеты, дэманстрацыі. На жаль, вось гэты нецывілізаваны выпадак з Карпекам паўплываў на тое, што ў нашым раёне адбыліся мікраэканамічныя зьмены. Першае: заведзена крымінальная справа супраць Гаргадзэ, праз рукі якога ішлі бюджэтныя дзяржаўныя грошы й невядома куды зьнікалі. Другое: расфармаваны калгас “Бобр” і далучаны да больш пасьпяховага калгасу “Колас”. І самае галоўнае: людзі ўбачылі нейкі шлях змаганьня. Бо Карпека сваім учынкам дамогся таго, што ўсе атрымалі заробак”.