Іран: урад гатовы вярнуцца да справы аб забойстве журналісткі

ТЭГЕРАН. Урад Ірану выказаў гатовасьць аднавіць расьсьледаваньне акалічнасьцяў гібелі канадзкай фотажурналісткі іранскага паходжаньня Захры Казэмі у тым разе, калі на гэта пагодзіцца суд, катраляваны рэлігійнымі кансэрватарамі. Днямі суд апраўдаў супрацоўніка іранскіх спэцслужбаў, вінавачанага ў забойстве журналісткі. Захра Казэмі была арыштаваная год назад у Тэгеране й памерла пасьля зьбіцьця ў турме. Адвакаты сям’і Казэмі цьвердзяць, што абвінавачаны быў падстаўной асобаю, і патрабуюць знайсьці вінаватага ў забойстве. Канада на знак пратэсту адклікала свайго пасла з Тэгерану.