Галіна Абакунчык, Менск Міністар адукацыі Аляксандр Радзькоў падпісаў загад аб скасаваньні ліцэнзіі на права адукацыйнай дзейнасьці Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Адначасна з працэсам ліквідацыі ВНУ мусіць тэрмінова пакінуць арандаванае памяшканьне, як таго патрабуе Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта. Далейшы лёс выкладчыкаў і студэнтаў унівэрсытэту пакуль невядомы.
Паводле загаду, ліцэнзійнае пасьведчаньне ЭГУ анулявана з прычыны адсутнасьці памяшканьня. У паасобку, Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта патрабуе высяленьня ўнівэрсытэту, скасаваўшы дамову арэнды. Вось як гэтую сытуацыю пракамэнтавала дэкан факультэту права Ала Сакалова.
(Сакалова: ) “Канечне, яны гэта падаюць у форме асаблівых дзяржаўных патрэб: маўляў, сюды заселіцца Міністэрства лясной гаспадаркі. Мы заявілі свае юрыдычныя правы. Але калі нават мы спрабавалі адшукаць іншае раўназначнае памяшканьне, то, паводле нашага прарэктара, куды б ён ні зьвяртаўся, як толькі там чулі пра ЭГУ, – адказвалі: для вас памяшканьня няма. Гэткім чынам, спачатку у нас адабралі памяшканьне, а затым – пазбавілі ліцэнзіі. То бок, пакуль – адны пытаньні”.
Гэтымі днямі кіраўніцтва ўнівэрсытэту мусіла завершыць залічэньне абітурыентаў. Але цяпер іхны лёс, як і лёс усяго тысячнага калектыву выкладчыкаў і студэнтаў, застаецца невядомым. Вось што кажуць некаторыя са студэнтаў:
(Студэнт: ) “Мы вучымся на трэйцім-чацьвёртым курсе факультэту права”.
(Карэспандэнтка: ) “Ці ведаеце вы, дзе будзеце заканчваць унівэрсытэт?”
(Студэнт: ) “Не, ня ведаем”.
(Карэспандэнтка: ) “Ці непакоіць вас такая сытуацыя?”
(Студэнт: ) “Вельмі непакоіць. Справа вось у чым: калі ўнівэрсытэт зачыняецца паводле адміністратыўнай дырэктывы, то нас могуць не прыняць у БДУ. То бок, могуць перакрыць усе шляхі”.
(Студэнт: ) “Нават калі й перавядуць у БДУ, то акадэмічная запазычанасьць будзе такой, што мы будзем год яе здаваць. Плюс 500 даляраў трэба заплаціць за перавод і па 25 – за кожную запазычанасьць. А што будзе з тымі людзьмі, якія вучыліся бясплатна, ці мелі зьніжкі?”
(Карэспандэнтка: ) “Што вы намерваецеся рабіць у гэткім становішчы?”
(Студэнт: ) “Мы ня ведаем, што нам рабіць. Хоць ты забірай дакумэнты – ды ідзі ў войска. Чым навучацца абы-дзе…”
І студэнты, і выкладчыкі называюць захады ўладаў незаконнымі. Вось як яны тлумачаць падзеі вакол ЭГУ й рэктара Анатоля Міхайлава.
(Студэнт: ) “Насамрэч, тут няма нічога дзіўнага, бо гэта доўжыцца цягам усяго гэтага году”.
(Студэнт: ) “Ёсьць такая вэрсія, нібыта аднойчы наш рэктар Анатоль Міхайлаў абмовіўся, што ён зьбіраецца балятавацца на пасаду прэзыдэнта. Я думаю, што спроба пазбавіць яго пасады – гэта жаданьне пазбавіцца лішніх клопатаў, якія, безумоўна, паўстануць пасьля рэфэрэндуму аб зьмене Канстытуцыі”.
Сёньня стала вядома, што факультэт тэалёгіі ЭГУ, дэканам якога зьяўляецца мітрапаліт Філярэт, прыняў рашэньне ў поўным складзе перайсьці ў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
На фотаздымку: рэктар ЭГУ, прафэсар Анатоль Міхайлаў