Аўстралія не саступіць тэрарыстам

КАНБЭРА. Аўстралія ня мае намеру браць пад увагу заявы тэрарыстаў, якія пагражаюць атакамі, калі аўстралійскія войскі не пакінуць Іраку, – пра гэта заявіў сёньня прэм’ер-міністар Аўстраліі Джон Говард. Пагрозы на адрас Аўстраліі з боку групоўкі, якая называе сябе эўрапейскай ячэйкаю “Аль-Кайды”, зьявіліся мінулым тыднем на адным з ісламісцкіх сайтаў у Інтэрнэце.