Бангладэш: эпідэмія пасьля паводкі

ДАКА. У Бангладэш пасьля катастрафічнай паводкі выбухнула эпідэмія небясьпечных захворваньняў. Усяго ахвярамі паводкі ў краінах Паўднёвай Азіі сталі больш як паўтары тысячы чалавек, 24 мільёны чалавек засталіся бяз даху над галавою.