Пытаньне тыдня: “Якое рашэньне ці выказваньне Лукашэнкі за час ягонага кіраваньня вас закранула больш за ўсё?”

Казімер Яноўскі, Гомель На пытаньне тыдня адказваюць жыхары Гомеля.
(Мужчына: ) “Гэта адно зь іх: “жызьнь і так ніжэй калена”. Другое сказана было на сэсіі Гомельскага гарсавету: “Я ня ведаю, хто такі таварыш Сапега”.

(Хлопец: ) “Не запомніў ягоных рашэньняў”.

(Хлопец: ) “Я ператрахівал і буду ператрахіваць свой парлямэнт, і ведаю, хто ўрот, а хто – не ўрот”.

(Жанчына: ) “Мне ўсе ягоныя выступленьні падабаюцца. Ягоныя выказваньні нейкія праўдзівыя”.

(Мужчына: ) “Каго-небудзь іншага ўжо хочацца паслухаць”.

(Хлопец: ) “Я буду правіць столькі – колькі захачу”.

(Хлопец: ) “Ён сказаў: калі ён узяўся за масла, – прапалі яйца”.

(Хлопец: ) “Запомнілася выказваньне: “Я зраблю так, што пры слове “беларус” у кожнага нармальнага чалавека валасы будуць уставаць дыба”.

(Мужчына: ) “Я ня слухаю, і тэлевізар не гляджу”.

(Карэспандэнт: ) “Якое рашэньне ці выказваньне Лукашэнкі за час ягонага кіраваньня вас закранула больш за ўсё?”

(Хлопец: ) “Ну, шо я ня так сказаў? Мяне можна ўпікнуць толькі за адно: таго, пра што я гаварыў, можна было не гаварыць”.

(Мужчына: ) “Вот ён гаворыць, выступае па радыё, на тэлебачаньні. Пустая гаварыльня”.

(Жанчына: ) “Нам падабаецца ўсё, і ён сам. Мы ўсёй нашай сям`ёю за яго”.

(Мужчына: ) “З выступленьня Лукашэнкі мне падабаецца ўсё ягонае выступленьне”.

(Жанчына: ) “Яшчэ ў 1994 годзе Лукашэнка прыехаў у Гомель і сказаў тут, што на беларускай мове “нельзя выразить ничего значительного”. Калі б так пра сваю мову сказаў кіраўнік якой-небудзь іншай дзяржавы, то ён даўно ўжо не быў бы прэзыдэнтам. А Лукашэнка зьбіраецца яшчэ й на трэйці тэрмін”.

(Жанчына: ) “Запомніліся адносіны й выказваньні пра сельскае насельніцтва. Другое, што помніцца, – гэта адносіны да вэтэранаў: што памяць павінна быць”.

(Мужчына: ) “Ён можа казаць і тое, і гэта. І, відаць, ён верыць у тое, што кажа. Але ж людзі, якія стаяць за ягонай сьпінаю, гэтага не жадаюць. І не даюць нічога зрабіць. Трэба мяняць сыстэму!”

(Мужчына: ) “Нашай моладзі Лукашэнка даў Лядовы палац, даў стадыён. Музэй даў вэтэранам”.

(Хлопец: ) “Ну, ён калгасы хоча падымаць Гэта ў яго любімае выказваньне. Цяпер калгасы ўсе разбураны. Парадку няма”.

(Мужчына: ) “Вось цяпер – што ён гаворыць? Калгасы трэба падымаць! І яшчэ раз сказаў: трэба падымаць калгасы! Усё. Трэба падымаць калгасы”.