Браніслава Станкевіч, Віцебская вобласьць
Як распавёў старшыня Віцебскай абласной арганізацыі АГП Генадзь Ананьнеў, сёньня з Воршы на адмыслова замоўленым аўтобусе накіраваліся на Менск калі 20 прадстаўнікоў розных палітычных партыяў, каб удзельнічаць у акцыі “Твой адказ сыстэме”.
На працягу першых 30 кілямэтраў аўтобус колькі разоў спынялі супрацоўнікі ДАІ, якія патрабавалі ад кіроўцы прад’явіць наяўныя дакумэнты. Апошняя праверка дакумэнтаў адбылася ўжо пад Талачынам. Яна працягвалася каля гадзіны, пасьля чаго інспэктары параілі партыйцам вяртацца дадому, паведаміўшы, што яны маюць загад спыняць іхны аўтобус на ўсіх пастах ДАІ.
Зразумеўшы, што да пачатку акцыі патрапіць у Менск яны не пасьпеюць, апазыцыянэры мусілі павяртацца ў Воршу. Кіроўца аўтобусу выказаў меркаваньне, што пасьля гэтае паездкі ў яго могуць узьнікнуць пэўныя праблемы на працы.