Ул.інф. Гэтая акцыя прымеркаваная да 10-х угодкаў кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі. Партыйцы выйшлі на цэнтральную вуліцу горада з партрэтамі зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага ды Зьмітра Завадскага.
Мэта акцыі –нагадаць землякам, што зьнікненьне іхных суграмадзянаў таксама ёсьць паказьнікам тае палітыкі, якую праводзіць у Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
Міліцыянты затрымалі карэспандэнтку Радыё Свабода Браніславу Станкевіч разам з удзельнікамі гэтага пікету. Журналістка паказала службовае пасьведчаньне, а таксама пасьведчаньне Беларускай асацыяцыі журналістаў, але яе разам зь пікетоўцамі пасадзілі ў міліцэйскі аўтамабіль і адвезьлі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі Віцебску. Пры затрыманьні міліцыянты сябе не называлі. З Чыгуначнага райаддзелу міліцыі Віцебску Браніславу Станкевіч адпусьцілі пасьля праверкі дакумэнтаў.