Ігар Карней, Менск У сучасным спорце высокія паказьнікі наўпрост залежаць ад таго, колькі грошай укладаецца ў падрыхтоўку атлета. Немалыя фінансавыя ўкладаньні ў беларускі спорт. Аднак адмыслоўцы мяркуюць, што канцэнтрацыя грошай у некалькіх, абраных, відах спорту адмоўна ўплывае на вынікі ў іншых.
У адпаведнасьці з адмысловай дзяржаўнай “стратэгіяй падрыхтоўкі нацыянальных камандаў”, найбольш сродкаў выдаткоўваецца на прыярытэтныя дысцыпліны. У зьвязку з гэтым, найлепшы аб’ём фінансаваньня маюць лёгкая атлетыка, кулявая стральба, акадэмічная гpэбля, мастацкая й спартовая гімнacтыкі ды асобныя віды барацьбы.Усе астатнія сілкуюцца, як горка жартуюць спартоўцы, “аб’едкамі”. І тут яны трапляюць у зачараванае кола: дзяржава не фінансуе асобных “непэрспэктыўных” спартовых галін, бо яны не паказваюць, маўляў, вынікаў, а вынікаў няма, бо няма на іх грошай.
Але й асобныя пэрспэктыўныя, з “мэдалёвага” гледзішча, віды спорту таксама сутыкаюцца з праблемамі. Дзяржаўны трэнэр па кулявой стральбе Аляксандар Кедзяраў канстатуе, што й гэты спорт фінансуецца паводле астаткавага прынцыпу.
(Кедзяраў: ) “Мы фінансаваліся, як кажуць, ня густа. Нават давялося адмовіцца ад удзелу ў Кубку сьвету ў Аўстраліі. Натуральна, мы складалі свой “плян мары” . А нас паставілі ў рэальныя межы. Мы, зрэшты, жывём у гэтым сьвеце. Таму парэзалі ўвесь каляндар, і ён атрымаўся вельмі няўклюдным. Але маем тое, што маем. Вялікі спорт патрабуе вялізных укладаньняў. А што й колькі – цяпер казаць позна й бессэнсоўна. Нам цяпер сказалі: укладзіцеся ў пэўную суму – вось і будзе вам фінансаваньне. Мы й фінансуемся ў такім абсечаным выглядзе. І гэта рэаліі нашага жыцьця”.
Сябра Кансультатыўнай рады НАК, алімпійскі чэмпіён у вэляспорце Уладзімер Камінскі кажа, што ў такой сытуацыі кіраўнікі фэдэрацыяў змушаны ісьці на хітрыкі.
(Камінскі: ) “Літаральна пасьля Сыднэю пачалася падрыхтоўка да наступных гульняў. І калі не даеш Міністэрству спорту абавязацельстваў на пэрспэктыўныя мэдалі, то чуеш адказ: а што цябе фінансаваць, калі ты не прэтэндуеш на мэдаль? Таму многія фэдэрацыі “замаўлялі” мэдалі дзеля таго, каб атрымаць фінансаваньне”.
Беларускі НАК плянуе, што мэдалі ў агульную скарбонку нацыянальнай каманды дадуць 16 відаў спорту. Але калі нядрэнна фінансуюцца 5-6 відаў спорту, то якіх вынікаў чакаць ад тых, хто цягам папярэдніх гадоў быў наагул па-за бюджэтам, хто ня меў грошай нават на набыцьцё звычайнай формы? Старшыня Фэдэрацыі боксу, да прыкладу, Аляксандар Грыгараў скардзіцца, што спартоўцы лёгкай вагавой катэгорыі трэніруюцца ў трусох звышцяжавікоў.
(Грыгараў: ) “Гэтая праблема ўзьнікла яшчэ ў часе чэмпіянату Эўропы. Два гады таму Фэдэрацыя набыла адзеньне на каманду. Мы заплацілі паўтары тысячы даляраў. Але ж адзеньню ўласьціва зношвацца. Таму пэўныя былі хваляваньні – будзе ў чым выступаць, ці не. Пасьля візыту Аляксандра Лукашэнкі форму Міністэрства абяцае набыць. Прынамсі, мы падпісалі дамову з фірмай “Greenhill” на пастаўку адзеньня”.
Таксама спартовыя адмыслоўцы адзначаюць, што грошы выдаткоўваюцца не тады, калі трэба заваёўваць алімпійскія ліцэнзіі, а напярэдадні галоўных спаборніцтваў. Тады ўжо дзяржаўныя чыноўнікі пачынаюць выклікаць на “дыван” старшыняў фэдэрацыяў і трэнэраў ды сурова пытацца: дзе алімпійскія ліцэнзіі? Да таго ж, застаецца папулярнай і такая пазыцыя: маўляў, бальшыня спартоўцаў, якія маюць мэдалёвыя пэрспэктывы, падрыхтуюцца й безь дзяржаўнай дапамогі.
Зрэшты, так яно й ёсьць насамрэч: вясьлярка Кацярына Карстэн, гулец у настольны тэніс Уладзімер Самсонаў, плыўчыха Алена Попчанка, веласыпэдыстка Наталя Цылінская ды іншыя трэніруюцца за мяжой – на уласным абсталяваньні й паводле індывідуальных плянаў. Працуе далёка не спартовы дэвіз: “меншымі сродкамі – большы вынік”.