НАТО заклікае Сэрбію да супрацоўніцтва з Гааскім трыбуналам

БЯЛГРАД. Генэральны сакратар НАТО Яап дэ Гооп Схэфэр папярэдзіў лідэраў Сэрбіі, што цясьнейшыя сувязі гэтай краіны з НАТО наўпрост залежаць ад яе гатовасьці супрацоўнічаць зь Міжнародным трыбуналам у Гаазе. Схэфэр праводзіць у Бялградзе перамовы ў пытаньнях, зьвязаных з магчымым удзелам Сэрбіі й Чарнагорыі ў праграме НАТО “Партнэрства дзеля міру”. Міжнародны трыбунал у Гаазе дамагаецца ад Бялграду выдачы абвінавачанага ў ваенных злачынствах басьнійскага сэрба Раткі Младзіча.