Польшча можа ўзяць удзел у місіі НАТО ў Аўганістане

КАБУЛ. Польшча магла б узяць удзел у вайсковай місіі НАТО ў Аўганістане, – пра гэта, знаходзячыся зь візытам у Кабуле, заявіў польскі прэм’ер Марак Бэлька. Ён зьвязаў магчымасьць накіраваньня войскаў у Аўганістан з плянаваным абмежаваньнем польскага кантынгенту ў Іраку. Пры гэтым Бэлька падкрэсьліў, што магчымая польская місія ў Аўганістане патрабавала б грамадзкай падтрымкі.