Юры Дракахруст, Прага Ці прывядзе рэалізацыя ўказу аб аўтастрахаваньні да павялічэньня цэнаў полісаў, ці выкліча ён чэргі ў тых страхавых кампаніях, якім дазволена займацца аўтастрахаваньнем. Пра сытуацыю ў адной з такіх кампаніяў – “Белдзяржстраху” мы папрасілі распавесьці кіраўніка яе інфармацыйна-аналітычнай службы Івана Пэтрычэнку.
(Петрычэнка: ) “Памеры страхавых унёскаў па абавязковым страхаваньні грамадзянскай адказнасьці, як па ўнутраным, гэтак і па памежным, і па сыстэме "зялёная карта" зацьвярджаюцца ўрадам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненьні з кіраўніком дзяржавы. Тут “Белдзяржстрах” ня можа прымаць аніякіх рашэньняў. Што тычыцца ўраду, я ня думаю, што ён будзе павялічваць памеры ўнёскаў па ўнутраным страхаваньні і па сыстэме “зялёная карта”.
Наконт памежнага страхаваньня ўрад ўжо прыняў рашэньне пра павялічэньне ўнёскаў. Але гэта зьвязана не з указам прэзыдэнта пра аўтастрахаваньне, а з палітычнымі момантамі ў адносінах з Расейскай Фэдэрацыяй, якая год таму ўвяла страхавыя ўнёскі, якія ў 6-7 разоў адрозьніваюцца ад беларускіх.
Што тычыцца чэргаў, то ў нас іх не было з верасьня 1999 году. Тады, напярэдадні ўвядзеньня штрафных санкцыяў, яны сапраўды былі. Але з тае пары чэргаў як не было, гэтак, мы спадзяемся, і ня будзе.
“Белдзяржстрах” мае шырокую сетку сваіх філіяў, акрамя таго, ёсьць пагадненьне з поштай, з галоўнымі банкамі краіны, так што я ня думаю, што тут будуць нейкія пытаньні ці праблемы”.