У Бахрэйне арыштаваныя 6 меркаваных тэрарыстаў

МАНАМА. У Бахрэйне арыштаваныя шасьцёра чалавек, якіх падазраюць у падрыхтоўцы тэрактаў. Як паведамляюць улады, гэтых асобаў ужо затрымлівалі ў чэрвені, але адпусьцілі з прычыны недахопу доказаў, а потым ізноў арыштавалі пасьля таго, як ў іхніх кампутарах былі знойдзены інструкцыі вырабу бомбаў і атрут. Як перадаюць мясцовыя агенцтвы, у сьпісе цэлей для тэрактаў былі базы амэрыканскага марскога флёту ў Бахрэйне. На мінулым тыдні з Бахрэйну пачалі эвакуіраваць сем’і амэрыканскага ваеннага пэрсаналу.