У Грэцыі -- 48-гадзінны страйк

АФІНЫ. Грэцкія прафсаюзы пачалі 48-гадзінны страйк. У Грэцыі сёньня ня выйшла ніводная газэта. На грамадзкім грэцкім радыё й тэлевізіі не выходзяць выпускі навінаў. Чакаецца, што выхад газэтаў у Грэцыі адновіцца толькі ў пятніцу раніцаю. Журналісты патрабуюць падвышэньня заробкаў і паляпшэньняў умоваў працы.