Трэнэр футбольнага клюбу “Тарпэда” сканаў ад інфаркту

Якаў Шапіра, таленавіты трэнэр жодзінскага “Тарпэда”, памёр 11 ліпеня. Яму было 42 гады. Інфаркт наступіў на апошняй хвіліне матча “Тарпэда” (Жодзіна) – “Нёман” (Гародня), калі падапечныя Шапіра забілі пераможны гол, і ўзрадаваны трэнэр выбег на поле, каб павіншаваць сваю каманду. Жодзінскія лекары змагаліся за жыцьцё Якава Шапіра, але ўсе намаганьні былі марнымі, і ён памёр апоўдні 11 ліпеня.