Ігар Карней, Менск Якія відавочныя зьмены за апошняе дзесяцігодзьдзе адбыліся ў самім Аляксандры Лукашэнку, у народзе, да якога кіраўнік краіны пастаянна апэлюе, дый у дзяржаве, якую ўвесь гэты час ва ўсім сьвеце ўспрымаюць праз прызму асобы Лукашэнкі? Гэтае пытаньне я задаў тром ідэолягам, якія ў розныя гады былі ці застаюцца набліжанымі да кіраўніка дзяржавы.
Пісьменьнік і біёграф Лукашэнкі Эдуард Скобелеў, адзін з апалягетаў цяперашняй улады, вынікі лукашэнкавай дзесяцігодкі ацэньвае адназначна:
(Скобелеў: ) “Дзесяцігодзьдзе практычнага стварэньня незалежнай і сувэрэннай дзяржавы. І ў адрозьненьні ад пустой балбатні – гэта канкрэтная справа. Вы ж паглядзіце, які быў парад! Народ, які за сьпіной нічога ня мае – ён жа ня ў стане такое выдаць, гэта ж ня проста так, гэта ж не фальшыўка, не тэатар, гэта рэальныя магчымасьці краіны. А іх трэба было стварыць, за гэтым стаіць тытанічная, агромністая праца, і перадусім, канечне – праца прэзыдэнта”.
Палітоляг Аляксандар Фядута ў сярэдзіне 90-х фармаваў імідж маладога кіраўніка краіны праз сродкі масавай інфармацыі. “І толькі зьяўленьне ў газэтах сумнавядомых белых плямаў, якія насамрэч азначалі вяртаньне цэнзуры, прымусіла перагледзець уласную пазыцыю, ды зрэшты – не аднаго мяне”, кажа спадар Фядута.
(Фядута: ) “За гэтыя 10 год народ Беларусі вельмі зьмяніўся. На мой погляд, усё ж такі – у лепшы бок. Ён пачаў думаць аб тым, як жыць. Я спадзяюся, што ў наступны раз ён ужо ня будзе верыць так безаглядна толькі словам, а будзе думаць аб будучыні. У 1994 годзе народ галасаваў эмацыянальна і, на мой погляд, не заўжды думаючы. Што ж адбылося з Лукашэнкам – па-першае, ён стаў сапраўдным прэзыдэнтам, але прэзыдэнтам, для якога ўлада зьяўляецца ўласна мэтай, і нічым больш. Ён ужо ня бачыць ва ўладзе інструмэнта, які трэба выкарыстоўваць дзеля дасягненьня пэўных дзяржаўных мэтаў. Зараз Аляксандар Рыгоравіч больш думае аб сабе”.
Апанэнт Аляксандра Фядуты Эдуард Скобелеў іншага меркаваньня пра народ: ён лічыць, што беларусы і людзьмі сталі звацца хіба толькі за гэтыя 10 год.
(Скобелеў: ) “У народзе наогул адбыліся калясальныя зьмены. З запалоханага статку, якім ён быў пасьля развалу Саюзу – гэта ж народ расправіў плечы, убачыў пэрспэктыву. Народ спакойна працуе, справу робіць”.
Юрыст Аляксандар Пласкавіцкі ў свой час рыхтаваў прававую базу пад уладу Лукашэнкі. Сёньня ён з сумам канстатуе, што ягоныя намаганьні былі марныя: электарат па-ранейшаму марыць “пра каўбасу”.
(Пласкавіцкі: ) “Ня бачу, каб мы сталі разумнейшымі – гэта першае. А другое – я ня бачу, каб нейкія важныя каштоўнасьці занялі ў нашым духу больш месца, чым было дагэтуль. Нейкія жывёльныя каштоўнасьці – на першым пляне, як і былі. Кіўбаса як была раней, яна і цяпер – першая для значнай-значнай большасьці, у тым ліку – для “бацькі”.
За 10 год экспрэсіўны й эпатажны Лукашэнка не аднойчы ўводзіў і апанэнтаў, і сваіх прыхільнікаў у стан разгубленасьці, асабліва ў пытаньнях захаваньня сувэрэнітэту краіны. Лёгкая трансфармацыя з апантанага інтэгратара ў абаронцу незалежнасьці заблытала карты шмат якіх стратэгаў, але толькі не Эдуарда Скобелева:
(Скобелеў: ) “Для гісторыі Беларусі й наогул для гісторыі постсавецкіх краінаў, як і для гісторыі, можа быць, сьвету гэта мае значнасьць. Канечне, Беларусь утрымалася. 10 год яна пратрымалася, і 10 год яна йдзе сваім уласным шляхам разьвіцьця. У сучасным сьвеце гэта ня проста, даражэнькі мой, гэта вельмі ня проста”.
А вось Аляксандар Фядута перакананы, што захаваць незалежнасьць Беларусь магла й насуперак Лукашэнку:
(Фядута: ) “Краіна сапраўды стала незалежнай, але гэта было б пры любым кіраўніку дзяржавы. Гэта як дзіця становіцца сталым мужчынам – гэта пытаньне часу. Беларусь пры Вячаславе Кебічы й Станіславу Шушкевічы – гэта Беларусь, якую можна параўнаць з малым хлопцам, які яшчэ толькі-толькі вучыцца хадзіць, толькі пачынае размаўляць. А зараз – сапраўды, гэта незалежная краіна, але вось пытаньне: гэта здарылася аб’ектыўна, альбо дзякуючы таму,што ў нас быў Лукашэнка, альбо насуперак Лукашэнку? Гэта пытаньне, на якое можна будзе адказаць толькі з часам”.
Аляксандар Пласкавіцкі, у сваю чаргу, канстатуе, што калі беларусы кажуць пра незалежнасьць, то яны зусім ня маюць на ўвазе сувэрэнітэт “а ля Лукашэнка”.
(Пласкавіцкі: ) “Тое, што яго Лукашэнка нейкім чынам абараняў, гэта таксама безумоўна. Але ці той гэта сувэрэнітэт, аб якім марылі калісьці? Я думаю, што не. Калі нехта ў грамадзкім транспарце лямантуе, і ўсе ад яго адыходзяць убок – ён сувэрэнны, але ж сувэрэнітэт, калі цябе не паважаюць тыя, хто навокал, а так, баяцца – гэта хамскі сувэрэнітэт. Яго стала больш. Павагі, на якую можа разьлічваць і сувэрэнная асоба, і сувэрэнная дзяржава – менш. Маленькая краіна павінна балянсаваць паміж вялікімі дзяржавамі, тады яна мае права сказаць “не” ці “так”, калі ёй самой хочацца гэта сказаць. Наша краіна страціла такую магчымасьць у значнай ступені”.
Што прынесьлі Беларусі 10 год з Лукашэнкам? Пытаньне збольшага рытарычнае, і адказ на яго адназначны быць ня можа. Кожны кіруецца ўласным досьведам і зробленай працай над памылкамі.