Альгерд Невяроўскі, Менск 10 ліпеня споўнілася 10 гадоў з часу абраньня Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнта Беларусі. Як людзі ацэньваюць ягоную дзейнасьць на гэтай пасадзе і тыя 10 гадоў, цягам якіх ён кіруе Беларусьсю? Гэтыя пытаньні людзям на вуліцы задаваў наш карэспандэнт.
Пераважная большасьць апытаных (а іх было некалькі дзясяткаў) падзяліліся на дзьве вялікія групы: тых, хто адмоўна, і хто станоўча ацэньвае 10 гадовы пэрыяд прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі.
Вось аргумэнты праціўнікаў ягонага кіраваньня:
(Студэнты: ) “Студэнты гістарычнага факультэта. Ацэньваем яго дзейнасьць вельмі дрэнна. Ягоную палітыку не падтрымліваем – гэта чорная пляма нашай краіны”.
(Хлопец: ) “Дзейнасьць Лукашэнкі я ацэньваю як і ўсе – нездавальняюча. Ён вельмі ўжо своеасабліва кіруе нашай краінай”.
(Спадар: ) “Лепей бы гэтага больш не было. Чым больш я бачу тратуарнай пліткі тут у цэнтры гораду, тым болей гаў…ыя сажалкі каля кожнага кароўніка. Калі ад’ехаць 50 кілямэтраў ад Менску, мясцовасьць падобная на тую, што пасьля бамбаваньня”.
(Пэнсіянэр: ) “Эканоміка развальваецца. З кожным днём глыбей і глыбей заходзім мы ў бездань нейкую”.
(Дзяўчына: ) “Вельмі нэгатыўна ацэньваю, бо, па-мойму, відавочныя рысы аўтарытарнага рэжыму”.
(Спадарыня: ) “Трэба абіраць новага прэзыдэнта, каб краіна адраджалася і ўсё ў нас было добра”.
(Хлопец: ) “Гэтае кіраваньне – дай Бог каб яго больш не было. Заняпад у эканоміцы і заняпад, самае галоўнае, у культуры”.
Тыя ж людзі, хто ацэньвае 10 гадоў прэзыдэнцтва станоўча, патлумачылі сваю пазыцыю так:
(Дзяўчына: ) “Ведаеце, ён шмат зрабіў для Менска. Горад стаў прыгожым за гэты час”.
(Спадарыня: ) “Калі адносна майго асабістага жыцьця, дык дзейнасьць Лукашэнкі ацэньваю пазытыўна. Зьмены ў асабістым жыцьці, у кар’еры і ва ўсім. Асноўнае для мяне – гэта мая сям’я й праца”.
(Спадар: ) “Мне падабаецца ягоная зьнешняя палітыка, ну і ўнутраная – нічога. Усё добра”.
(Спадар: ) “Самае галоўнае і добрае тое, што ў нас стабільна. Можа, ня так стабільна як у Заходняй Эўропе, але ў параўнаньні з краінамі былога Саюзу, я думаю, мы больш стабільна жывем”.
(Спадар: ) “Прабачце, адназначна ацаніць нельга, але я думаю, што ёсьць станоўчая дынаміка”.
(Пэнсіянэр: ) “Падняў Беларусь на ногі, лепей стала жыць”.
(Дзяўчына: ) “Жывыя-здаровыя, бабуля пэнсію атрымлівае. Цудоўна, дзякуй вялікі”.
Некалькі чалавек сказалі, што цягам гэтых 10 гадоў кіраваньня ў палітыцы Лукашэнкі былі як станоўчыя, так і адмоўныя моманты. Таксама ёсьць сярод апытаных людзі, якія адказалі як гэты спадар:
(Спадар: ) “Мне здаецца, што ў нас ацэньваць кіраўнікоў небясьпечна, я бы так сказаў. Таму я ня буду выказваць сваю пазыцыю, можна?”