ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША заявіў, што мае намер разам з Кангрэсам правесьці рэформу службаў выведкі. Гэтая заява прагучала пасьля справаздачы сэнацкага камітэту ў справах выведкі, у якой утрымлівалася крытыка на адрас ЦРУ ды іншых спэцслужбаў, якія падалі ўраду недакладныя дадзеныя пра ірацкую зброю масавага зьнішчэньня. Выступаючы ў часе перадвыбарчай кампаніі ў штаце Пэнсільванія, Джордж Буш тым ня менш заявіў, што ўварваньне ў Ірак было цалкам апраўдана.