Улады Паўднёвай Асэтыі вызвалілі грузінскіх паліцыянтаў

ТБІЛІСІ. Парлямэнт Грузіі ў сёньняшняй заяве ўсклаў адказнасьць за ўсе магчымыя ўскладненьні ў зоне грузінска-асэтынскага канфлікту на Расею. Раней сёньня ўлады Паўднёвай Асэтыі вызвалілі 36 грузінскіх паліцыянтаў, затрыманых напярэдадні ў сяле Ванаці на поўдні ад Цхінвалі. Мяжа паміж Грузіяй і самаабвешчанай рэспублікаю Паўднёвая Асэтыя цалкам блякаваная. Мінулае ночы, паводле зьвестак праваахоўчых органаў Грузіі, паўднёваасэтынскі бок абстраляў пастарунак у грузінскім сяле Нікозі.