Эбэргарт Гайкен: "Калі чаканьні ня будуць зьдзейсьнены, ПА АБСЭ выразна выкажа сваё расчараваньне"

Ул. інф. Наколькі канструктыўным было адхіленьне рэзалюцыі па Беларусі й прыняцьцё бакамі сумеснай дэклярацыі? У чым бачаць прадстаўнікі АБСЭ мэханізм функцыяваньня гэтага дакумэнту, з улікам таго, што беларускія парлямэнтары маюць надзвычай абмежаваныя кампэтэнцыі? З такім пытаньнем нашае Радыё зьвярнулася да кіраўніка Менскага офісу АБСЭ доктара Эбэргарта Гайкена.
(Гайкен: ) "Спачатку быў намер прыняць рэзалюцыю. У чым была б каштоўнасьць падобнай рэзалюцыі? Значэньне яе – у крытыцы наяўнага становішча. Наколькі верагодна, што гэтай крытыкай можна што-небудзь зьмяніць – бездаказальна. Цяпер ёсьць сумесная заява. На мой погляд, гэта спроба пошуку пазытыўных і канструктыўных зьменаў. Я ведаю, што ўлада парлямэнтароў абмежавана, аднак нельга й недаацэньваць каштоўнасьці супрацоўніцтва, пра якое парлямэнтары дамовіліся. Гэта маё меркаваньне. Гэта, скажам так, спроба. І калі чаканьні ня будуць ажыцьцёўлены, я перакананы, што Парлямэнцкая асамблея АБСЭ выразна выкажа сваё расчараваньне".

Гл. таксама • Клаўдыя Нольтэ: “З гэтай дэклярацыі ніхто не павінен рабіць высновы, што ПА АБСЭ задаволеная сыстэмай Лукашэнкі” • Лябедзька: “Пакт Уты Цапф і Міхаіла Арды ня мае юрыдычнай сілы” • Лідзія Ярмошына: “Дэклярацыя [падпісаная ў Эдынбургу] — гэта палітычны, а не юрыдычны дакумэнт” • Вінцук Вячорка пра падпісаньне заявы ў Эдынбургу: “Гэта разьлік на тое, што дэклярацыя і папера – гэта адно, а практыка – гэта другое” • Афіцыйны прадстаўнік Беларусі ў АБСЭ Віктар Гайсёнак: “Гэта не перамога, але і не саступка” • На 13-й сэсіі ПА АБСЭ ў Эдынбургу падпісаная сумесная дэклярацыя паміж рабочай групай па Беларусі і афіцыйнай беларускай дэлегацыяй