Іна Студзінская, Менск Чатыры гады таму, 7 ліпеня 2000 года, зьнік тэлеапэратар расейскага каналу ОРТ Зьміцер Завадзкі. Раніцай таго дня ён паехаў у аэрапорт “Менск-2” сустракаць свайго калегу і сябра Паўла Шарамета. Машына Завадзкага была знойдзеная ў аэрапорце, а самога Зьміцера больш ніхто ня бачыў. З нагоды гэтай трагічнай гадавіны ў Беларусі і краінах Эўропы адбудуцца акцыі "Мы памятаем" і "Ланцуг неабыякавых людзей".
Чатыры гады родныя і блізкія Завадзкага спадзяюцца і чакаюць.Чатыры гады беларуская і міжнародная грамадзкасьць піша звароты да беларускіх уладаў з патрабаваньнем раскрыць праўду пра ўсіх зьніклых. За гэтыя чатыры гады прайшлі дзесяткі акцыяў “Хочам ведаць праўду” і “Ланцуг неабыякавых людзей”.
Сёньня Зьмітра Завадзкага будуць узгадваць у Беларусі і многіх эўрапейскіх краінах: у межах кампаніі “Мы памятаем” адбудзецца агульнаэўрапэйская акцыя беларускай дыяспары. Як паведамілі актывісты арганізацыі “Беларуска-Эўрапейскі Зьвяз”, беларусы ў Бэльгіі, Польшчы, Чэхіі, Нямеччыне, Нідэрляндах, Францыі выйдуць да беларускіх амбасадаў і эўрапэйскіх ўстановаў з партрэтамі Зьмітра Завадзкага.
Тым часам у Менску ды іншых гарадах краіны ладзіцца традыцыйны “Ланцуг неабыякавых людзей”. Сябры грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем” выступілі са зваротам да маладых беларускіх грамадзянаў, у якім яны заклікаюць іх дамагацца ад уладаў праўды. Чаму спыненыя расьсьледаваньні? Чаму інфармацыя, атрыманая падчас сьледчых дзеяньняў, хаваецца? Чаму да сканчэньня сьледзтва не вызваленыя са сваіх пасадаў падазроныя, што займаюць высокія пасты? Гаворыць старшыня менскай гарадзкой арганізацыі МХСС “Маладыя дэмакраты” Сяржук Рамашэўскі:
(Рамашэўскі: ) “Кожны чалавек, што здольны цьвяроза разважаць, усьведамляе сытуацыю, у якой апынулася краіна. Татальны кантроль дзяржавы за ўсімі бакамі жыцьця – для моладзі гэта асабліва адчувальна. Сёньня зьнішчаюцца вядомыя людзі, небясьпечныя для ўлады. Але мы маем пэўны гістарычны вопыт 30-х гадоў, і заўтра людзі ў цывільным могуць прыйсьці за кожным з нас. Неабмежаваная ўлада рана ці позна прыводзіць да дыктатуры, і калі грамадзкая супольнасьць сёньня ня выкажа свой супраціў, заўтра нас проста пазбавяць такой магчымасьці. Сёньня “Маладыя дэмакраты” выйдуць на Кастрычніцкую плошчу ў “Ланцуг неабыякавых людзей”. Я зьвяртаюся да ўсіх маладых людзей, каб яны падтрымалі гэтую акцыю”.
Праўды пра ўсіх чацьвярых зьніклых беларускіх апазыцыянэраў мы дагэтуль ня ведаем. Але ўсе мы добра памятаем, як празь некалькі дзён пасьля зьнікненьня Зьмітра Завадзкага Аляксандар Лукашэнка на нарадзе прадстаўнікоў сілавых структур грукаў кулаком па сталу і патрабаваў: “Мы павінны знайсьці гэтых людзей, любымі шляхамі, кроў з носу. Асабліва Дзіму”. Цяпер улады наагул маўчаць пра гэтыя гучныя справы. Два гады таму былі асуджаныя былыя спэцназаўцы Ігнатовіч і Малік, якіх абвінавацілі быццам бы ў выкраданьні Завадзкага. Але дзе сам Зьміцер – яснасьці няма.
У Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы створаная адмысловая камісія па расьсьледаваньні справаў зьніклых беларускіх апазыцыянэраў, якую узначальвае вядомы беларускі праваабаронца Сяргей Кавалёў. Шмат разоў справы зьніклых ўздымаліся ў самых розных міжнародных і ўрадавых арганізацыях – Радзе Эўропы, АБСЭ, ААН, Кангрэсе ЗША. Жонкі зьніклых беларускіх апазыцыянэраў прымаліся на самым высокім роўні прэзыдэнтамі многіх краінаў сьвету. Прынятыя шматлікія рэзалюцыі, звароты да беларускіх уладаў расьсьледаваць справы да канца. Гэтымі днямі ў Эдынбургу, на сэсыі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, будзе ўздымацца пытаньне зьніклых у Беларусі. З боку афіцыйных беларускіх уладаў – маўчаньне.
Мы зьвязаліся зь сябрам Зьмітра Завадзкага, кіраўніком спэцпраектаў расейскай тэлекампаніі ОРТ Паўлам Шараметам.
(Шарамет: ) “Для нас немагчыма забыць гэтую справу. І ўвесь час я падкрэсьліваю, што справа не закрытая, мы абавязкова зьвернемся да гэтай справы яшчэ раз на якіхсьці афіцыйных падставах. Зараз у людзей няма ніякіх афіцыйных падставаў, няма ніякіх афіцыйных рычагоў ціску на беларускую ўладу, каб адказаць на пытаньне, дзе тыя людзі – яны, магчыма, ужо забітыя.
Гэта нармальна, што зараз у Беларусі людзі выкарыстоўваюць тыя спосабы, якія яны маюць: ланцугі, публікацыі ў газэтах.Сёньня я хачу абвясьціць аб тым, што сёлета мы ўручаем беларускім журналістам прэміі імя Зьмітра Завадзкага. Сумесна зь Беларускай асацыяцыяй журналістаў вызначаныя імёны тых, хто іх атрымае. Гэта – Леанід Міндлін, вядомы беларускі тэледакумэнталіст; Марына Коктыш, журналістка “Народнай волі”; Ірына Халіп, журналістка расейскай “Новой газеты”; інфармацыйнае агенцтва БелаПАН. Гэтыя прэміі за мужнасьць і прафэсійнасьць мы ўручым у Міжнародны дзень салідарнасьці журналістаў”.
Дарэчы, Радыё “Свабода” першым паведамляе імёны сёлетніх ляўрэатаў прэміі імя Зьмітра Завадзкага.
Нагадаем, што акцыя “Ланцуг неабыякавых людзей” пачнецца сёньня на Кастрычніцкай плошчы, а 17-й 30.