Міхал Стэльмак, Менск Менскі габрэйскі абшчынны дом 6 ліпеня ладзіць прэзэнтацыю кнігі “Праведнікі народаў сьвету Беларусі”. Пасьля другой усясьветнай вайны праведнікамі пачалі называць тых асобаў, якія рызыкуючы сваім жыцьцём і жыцьцём сваіх родных, ратавалі габрэяў ад сьмерці. Усяго ў сьвеце цяпер каля 20 тысяч праведнікаў.
Кніга “Праведнікі народаў сьвету Беларусі” — першае выданьне, дзе сабраныя зьвесткі пра беларускіх праведнікаў. Яе аўтары і складальнікі Іна Герасімава і Аркадзь Шульман. Вось што распавяла нашаму радыё спадарыня Герасімава:
(Герасімава: ) “Мэтай стварэньня кнігі было жаданьне сабраць разам усіх праведнікаў народаў сьвету, якія сёньня вядомыя ў Беларусі і ва ўсім сьвеце. Два гады музэй гісторыі і культуры габрэяў Беларусі рабіў гэтую кнігу. Мы два гады зьбіралі для яе матэрыялы. Зьвязваліся зь ерусалімскім музэем катастрофы і гераізму габрэйскага народу “Яд-Вашэм”. Узгаднялі сьпісы. Мы знаходзілі людзей і іхных нашчадкаў. Бо многія не дажылі да сёньняшняга дня. Мы ўсіх іх зьмясьцілі пайменна. Задача гэтай кнігі — паказаць ня толькі беларусам, але й усім у сьвеце, што праведнікаў у Беларусі ня 10, ня 20, ня 30, ня 40, як некаторыя лічаць, а афіцыйна 508”.
У ліку праведнікаў, якіх называе выданьне, 82-гадовая жыхарка Менску Валянціна Выхота. Яна разам з бацькамі ў часе вайны ўратавала габрэйскую дзяўчыну Фаню:
(Выхота: ) “Дзяўчынка гэтая Фаня была ў нас больш году. І мы яе ратавалі. Мая маці хадзіла ў гета. Ад кулі, зьнішчэньня ўсёй нашай сям’і іх уратавала ўласна я. Што атрымалася? Па вуліцы ішла нямецкая жандармэрыя. Убачыла сьвятло і зайшла ў хату. А дзяўчаты ляжалі на падлозе, прыкрытыя коўдрамі, і толькі выглядалі. Тут у мяне пытаюцца немцы на нямецкай мове: а хто гэта? А я на добрай нямецкай мове ім адказала, што гэта мае кузіны. А потым я ім распавяла пра Карла Вялікага, пра Гётэ. Яны былі задаволеныя”.
Фаня, уратаваная Валянцінай Выхотай, жыве цяпер у ЗША. Усяго ж, паводле аўтараў кнігі, дзякуючы беларускім праведнікам засталіся жыць і працягваць свой род тысячы іншых габрэяў.